Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі
Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі (23 студзеня 1884, маёнтак Блонь, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 10 кастрычніка 1938, Чымкент, Паўднёва-Казахстанская вобласць, НКУС) — беларускі эканаміст, публіцыст.
Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі | |
---|---|
Нараджэнне |
23 студзеня 1884 |
Смерць |
10 кастрычніка 1938 (54 гады) |
Бацька | Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі |
Маці | Варвара Іванаўна Бонч-Асмалоўская |
Жонка | Марыя Сяргееўна Кавалік[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСын Анатоля і Варвары Бонч-Асмалоўскіх.
У 1904—1908 гадах член партыі эсэраў, за што быў асуджаны на 3 гады зняволення. Спрабаваў уцячы праз падкоп; закаваны ў кайданы. Пасля вызвалення ў 1912—1915 гадах вучыўся на Пецярбургскіх вышэйшых сельскагаспадарчых курсах, затым працаваў у земскім харчовым камітэце. У 1916—1917 гадах у арміі. У 1917—1921 гадах у земскіх установах Ігумена (Чэрвеня) і Мінска. З 1923 года сакратар, загадчык сельскагаспадарчай секцыі Дзяржплана БССР. Распрацоўваў праблемы аднаўлення народнай гаспадаркі, хутарызацыі, развіцця кааперацыі. Па гэтых тэмах выступаў у друку.
Арыштаваны ДПУ БССР 5 ліпеня 1930 года па справе «Беларускага філіяла Працоўнай сялянскай партыі». У 1931 годзе асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Прысуд заменены на 10 гадоў ППЛ. Да 1936 года працаваў на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. За ўзорную працу датэрмінова вызвалены. У 1938 годзе быў эканамістам-планавіком у Чымкенце. Арыштаваны органамі НКУС у чэрвені 1938 года. «Тройка» пры Упраўленні НКУС па Паўднёва-Казахстанскай вобласці 10 кастрычніка 1938 года вынесла рашэнне аб расстрэле. Рэабілітаваны.
Літаратура
правіць- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Микула Е. Забытые имена: Родион Бонч-Осмоловский // Человек и экономика. 1992, № 10.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі