Памер старонкі: 5 243

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 12:24, 5 жніўня 2023 (+03)Адказаць

Удзельнік:Cyberžabka/Amaryllidoideae правіць

Прывітанне, папярэдні ваш артыкул я выправіла, але гэты не буду, бо гэта ваша адказнасць. Дзякуй за ўнёсак, але вы надта неахайна падыйшлі да ведання беларускай мовы, вікісінтаксісу і таксанамію таксама ведаеце не тое каб добра. Навошта тады брацца за такія аб’ёмныя артыкулы не па вашай тэме. Калі перапрацуеце гэты артыкул як трэба, звярніцеся да мяне ці да любога іншага адміністратара для пераносу назад у асноўную прастору. І прашу болей не брацца за такія вялікія таксанамічныя артыкулы, а патрэніравацца на чымсьці меньшым. Дзякуй за разуменне, з павагай Хамелка/ разм. 12:56, 7 жніўня 2023 (+03)Адказаць

Прывітанне! Добра, перапрацую артыкул, бо, як я пазначыла раней, гэта быў першы драфт артыкула. Як носьбіт беларускай мовы, які піша на ёй і размаўляе(па магчымасці), я таксама жадаю зрабіць унёсак у белвікі і таму вырашыла ўзяць цікавую для мяне тэму. Але, канешне, артыкул быў не вельмі просты. Болей не буду лезці у гэтую тэму (і пакуль у пераклад увогуле) і сканцэнтруюся на вычытцы артыкулаў :) Cyberžabka (размовы) 13:11, 7 жніўня 2023 (+03)Адказаць

Вітаю. Бачна, што артыкул вычытаны, а не як часта закідваюць голы машынны пераклад і ўцякаюць. Асноўная праблема, як мне здаецца, што батанічныя паняцці перакладзены не слоўнікава. Як то вянцы/венчыкі, стылі/рыльцы, плямёны/трыбы, сям’я/сямейства, то-бок трэба звярнуць на гэта ўвагу, праблема не выглядае як глабальная. Ужыванне шаблонаў і вікісінтаксісу таксама важна, але з досведам яно напрацуецца. Дзякуй за Ваш унёсак. --Максім Л. (размовы) 13:23, 7 жніўня 2023 (+03)Адказаць

Я не ўцякаю і адкрыта да крытыкі :)
Наконт плямёны/трыбы і г.д. не была ўпэўнена ці трэба выкарыстоўваць адзіны варыянт, бо сустракаюцца і так, і гэтак у розных крыніцах, таму вырашыла дзеля разнастайнасці пакінуць абодва варыянты. Дзякуй вялікі! Cyberžabka (размовы) 13:33, 7 жніўня 2023 (+03)Адказаць
Вікіпедыя:Праўце смела. Усе тут некалі былі навічкамі, здаралася й «завушніцы» прыпісвалі раслінам замет «каташкаў». Дарэчы «сям’я/сямейства» ёсць у батанічнай літаратуры як альтэрнатыва, напр. у Сапегіна. --JerzyKundrat (размовы) 14:04, 7 жніўня 2023 (+03)Адказаць
Вітаю яшчэ раз, выдатна, што не пазбягаеце нашых каментаў, калі што — на будучае можна такія сумневы запытацца ці ў суразмоўцаў гэтага топіку, ці ў слоўніках спраўдзіць, ці ў тг-групе вікіпедыйнай паспытаць. Ну і брацца за крыху карацейшыя і прасцейшыя артыкулы для пачатку :). Думаю, што ў вас усё атрымаецца.--Хамелка/ разм. 14:09, 7 жніўня 2023 (+03)Адказаць