Памер старонкі: 6 329

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 23:26, 28 жніўня 2022 (+03)Адказаць

Прафесар Браніслаў Фірага пісаў па-руску, на гэтай мове і падайце яго публікацыі. --JerzyKundrat (размовы) 23:45, 28 жніўня 2022 (+03)Адказаць

Перанясу артыкул пад назву Браніслаў Іосіфавіч Фірага, выбачайце за нязручнасці. --JerzyKundrat (размовы) 00:25, 29 жніўня 2022 (+03)Адказаць

Выдаленне зместу і катэгорый правіць

Вітаю. Выдаленне карыснага зместу, пагатоў пацверджанага крыніцамі, а таксама тэматычных катэгорый адпаведных зместу, з артыкула -- вандалізм. Гэта папярэджанне, за наўмысны вандалізм звычайна блакіроўка ўжываецца. Максім Л. (размовы) 11:59, 27 верасня 2022 (+03)Адказаць

  • Добры дзень, паважаны Максім Л.. Удзячны вам за афармленне артыкулаў. Я буду больш уважлівым і ніякі карысны змест з артыкулаў не будзе больш выдалены. Калі ласка падкажыце як Вы дабіліся падобнага размяшчэння выяў узнагарод у артыкуле "Анатоль Пятровіч Лапо"? Такое адлюстраванне патрабуе аптымізацыі, бо парушана паслядоўнасць размяшчэння ўзнагарод, у прыватнасці, медалі "За баявыя заслугі" і "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР" павінны быць выяўлены пасля медаля "За бездакорную службу 2 ступені", а медаль ордэна Свяціцеля Кірыла Тураўскага павінны размяшчацца пасля ўсіх юбілейных медалёў. Мне не хапіла ўсяго двух шаблонаў для правільнага адлюстравання ўзнагарод на старонцы "Анатоль Пятровіч Лапо". З аналагічнай сітуацыяй я сутыкнуўся на старонцы "Антон Іванавіч Ятусевіч".Encoder08 (размовы) 16:43, 27 верасня 2022 (+03)Адказаць
Наконт размяшчэння планак узнагарод — калі ў шаблоне-картцы пакінуць поле "узнагароды" пустым, то яны будуць падцягвацца з Вікідадзеных. Спасылку на элемент Вікідадзеных для канкрэтнага артыкула можна знайсці ў панэлі злева, пункт "Элемент Вікідадзеных", напрыклад для Лапо гэта Q28110629. Там пералічаны ўзнагароды (у пункце "атрыманыя ўзнагароды"), на іх аснове фарміруюцца планкі выяў. Парадак іх вызначаецца ў файле https://commons.wikimedia.org/wiki/Data:Wikidata/awards_order.tab, можна пра гэта пачытаць у ru:Модуль:Wikidata/Medals. Згодны, што часам парадак паказваецца няправільна. Бо калі ўнутры адной краіны болей-меней ясна, то паміж Беларуссю і СССР, дзяржаўнымі і ведамаснымі ўзнагародамі могуць быць пытанні. Калі ведаеце агульны парадак беларускіх, савецкіх і іншых (напрыклад, Саюзнай дзяржавы) узнагарод, то можаце яго напісаць? Паспрабую тады наладзіць, каб па меншай меры беларускія ўзнагароды адлюстроўваліся карэктна і ў правільным парадку.--Artsiom91 (размовы) 17:21, 27 верасня 2022 (+03)Адказаць
      • Дакладны парадак не ведаю, у цэлым спачатку размяшчаюцца дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь (ордэны і медалі), потым ордэны і медалі СССР, Расіі і іншых краін, пасля юбілейныя і памятныя медалі Рэспублікі Беларусь, СССР і іншых дзяржаў. Царкоўныя ўзнагароды, а таксама ўзнагароды грамадскіх аб'яднанняў размяшчаюцца пасля іх. Варта наладзіць прыярытэтнае адлюстраванне ордэнаў і медалёў Беларусі, СССР і іншых краін над юбілейнымі ўзнагародамі гэтых краін, а таксама прыярытэт дзяржаўных узнагарод над царкоўымі і грамадскімі. У адваротным выпадку варта ўручную запаўняць радок узнагарод у картках артыкулаў, адно што для гэтага спатрэбіцца стварыць адсутныя шаблоны.Encoder08 (размовы) 20:07, 27 верасня 2022 (+03)Адказаць