Памер старонкі: 19 484

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 09:00, 17 снежня 2016 (+03)Адказаць

Спісы вуліц правіць

Добры дзень. А адкуль Вы бераце спісы вуліц? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:01, 9 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Дзень добры. У выпадку наяўнасці афіцыйных крыніц пазначаю іх у зносках. Інакш даводзіцца карыстацца неафіцыйнымі, але вартымі даверу. Напрыклад, карты Google, Yandex, OpenStreetMap, таксама афлайнавыя. Пры супастаўленні інфармацыі з некалькіх крыніц атрымліваецца больш-менш поўны спіс.Min Bästa Vän (размовы) 16:37, 9 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
Заходзіце сюды, выбіраеце патрэбны населены пункт і ў акно Введите часть названия улицы ўводзіце тры прагалы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:43, 9 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
Дзякуй, Пане Уладзіславе! Гэта якраз тое, чаго не хапала. Праўда, на некалькі пробных запытаў выдаецца толькі руская весія назвы вуліцы. Так што нават такі паважны сайт не дае эталоннай інфармацыі. Паколькі яго рэдагаваць нельга, застаецца рабіць гэта на Вікіпедыі. Min Bästa Vän (размовы) 18:13, 9 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Спасылкі правіць

Вітаю. Думаю, спасылкі на DJVU і PDF для даведника Лемцюговай, яія Вы дадаяце напрыклад тут, варта ўпісаць непасрэдна ў шаблоны кшталту {{Крыніцы/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Гомельская вобласць}} (такія ёсць для кожнай вобласці), каб кожны раз не дубляваць.--Artsiom91 (размовы) 08:52, 22 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Безумоўна, цалкам слушная ідэя! Так будзе значна больш зручна і лагічна. Min Bästa Vän (размовы) 22:00, 22 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Насельніцтва 2017 правіць

Дзякуй Вам за абнаўленне інфармацыі аб насельніцтве. У нас ёсць адмысловы шаблон {{Крыніцы/Насельніцтва Беларусі 2017}} для афармлення спасылак, хацеў бы папрасіць карыстацца ім. Яшчэ ў нас ёсць праект, дзе сабраны шэраг карысных спасылак, магчыма нейкія Вам спатрэбяцца, і наадварот, калі маеце нейкія крыніцы — смела іх туды дадавайце (прыкладам, хацеў бы бачыць крыніцы на пераўтварэнне Сасновага Бора і Зялёнага Бора ў гарадскія пасёлкі, бо тут іх няма, а Бялынічы і Круглае ёсць). І яшчэ неяк скасаванне Касцюкоўкі як асобнага пункта слаба паказана — у 2016 годзе яна поўнасцю стала часткай Гомеля.--Artsiom91 (размовы) 22:14, 10 красавіка 2017 (MSK)Адказаць

Наконт Сасновага Бора і Зялёнага Бора — гэта выключна ў адпаведнасці з той інфармацыяй, якую падае Белстат на пачатак 2016 (рабочыя пасёлкі) і 2017 (гарадскія пасёлкі) года. Што тычыцца канкрэтных прававых актаў, згодна з якімі адбылася такая трансфармацыя, то гэта асобнае цікавае пытанне. Увогуле, у розных цалкам афіцыйных крыніцах нярэдка сустракаецца блытаніна з ужываннем гэтых тэрмінаў (часам нават у межах аднаго дакумента). Min Bästa Vän (размовы) 23:11, 10 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Так, трэба адзначыць, што Белстат — добрая крыніца, але яна не можа лічыцца поўнасцю аўтарытэтнай у тым, што датычыцца статусаў населеных пунктаў. Там Гарадзішча, Асвея і Антопаль дагэтуль гарадскія пасёлкі, хоць, здаецца, ужо даволі даўно сталі аграгарадкамі. Лепш глядзець на сайце Дзяржкартгеацэнтра, там звычайна актуальныя звесткі. Ну а так, увогуле, на змяненне статусу звычайна ёсць канкрэтны ўказ, на які і варта спасылацца.--Artsiom91 (размовы) 23:24, 10 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Пане Арцёме, не магу не пагадзіцца на ўсе 99 адсоткаў. Я таксама лічу, што Дзяржкартгеацэнтр не менш аўтарытэтная крыніца за Белстат, і заўсёды ім карыстаюся ў спрэчных выпадках.
Адзіны адсотак, які застаецца, датычыць таго, што Дзяржкартгеацэнтр таксама вызначае Антопаль, Асвею і Гарадзішча як гарадскія пасёлкі. І тое ж самае наконт Зялёнага Бора.
Чым ён адрозніваецца ад Белстата, гэта тым, што падае Сасновы Бор як рабочы пасёлак (а не гарадскі) і Праўдзінскі як гарадскі пасёлак (а не рабочы).
Да таго ж, напрыклад, на Дзяржкартгеацэнтры стаіць назва горада «Камяне́ц», а не «Ка́менец», як у Вікіпедыі. Вядома, назвы тут прыводзяцца ў адпаведнасці з нарматыўным даведнікам Лемцюговай, але яму ўжо шмат год (у выпадку Брэсцкай вобласці — сем), за гэты час адбыліся пэўныя змены, у тым ліку перайменаванні населеных пунктаў (ад банальнай змены ў назве літары «е» на «ё» да значна больш сур’ёзных).
На Дзяржкартгеацэнтры даюцца састарэлыя межы населеных пунктаў (напрыклад, мяжа Баранавічаў даецца без уліку ўваходжання ў горад Узногаў і Зорнай).
Нават с самымі афіцыйнымі крыніцамі ўсё да пэўнай ступені ўмоўна. Што тычыцца старонак, прысвечаных гарадам і пасёлкам гарадскога тыпу, то, паколькі інфармацыя аб насельніцтве даецца ў адпаведнасці з Белстатам, лагічна і тып населенага пункта прыводзіць у адпаведнасці з ім. Min Bästa Vän (размовы) 12:45, 11 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Антопаль, Асвею і Гарадзішча сапраўды ўжо гп на Дзяржкартгеацэнтры, хоць раней, здаецца, былі аграгарадкі — буду выпраўляць. Лічу, што статус населеных пунктаў выначаецца ўказамі, таму трэба ў першую чаргу іх шукаць. Белстат безумоўна аўтарытэтны ў колькасці насельніцтва, але ў статусе, лічу, варта аддаваць перавагу Дзяржкартгеацэнтру. Таму, пра Праўдзінскі і Сасновы Бор, калі няма крыніц на канкрэтны ўказ пра змяненне статуса, лепш пакідаць стары статус (прынамсі без "рп да 2016, гп з 2016", што поўнасцю ўласнае даследаванне без крыніц). Пра "паколькі інфармацыя аб насельніцтве даецца ў адпаведнасці з Белстатам, лагічна і тып населенага пункта прыводзіць у адпаведнасці з ім" не пагаджуся — гэта мела б сэнс, калі б быў артыкул "Насельніцтва пасёлкаў гарадскога тыпу Беларусі на 2017 год" з адной крыніцай. А паколькі артыкул пра самі пасёлкі, а насельніцтва там толькі частка інфармацыі, то і трэба падаваць фактычны статус, а не вызначаць за праўду тое, што напісана ў адной крыніцы насуперак іншай.--Artsiom91 (размовы) 13:06, 11 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Цудоўна, поўная згода. Адзінае ўдакладненне: гэта «ўласнае даследаванне без крыніц» Белстата, бо менавіта сам Белстат пазначаецца як крыніца на пацвярджэнне кожнай лічбы і кожнага слова.
Я таксама ўважаю, што першаснае значэнне маюць прававыя акты, згодна з якімі адбываецца змена статусу. І тут якраз узнікае пытанне адносна вышэйзазначаных Антопаля, Асвеі і Гарадзішча: згодна з якімі актамі яны сталі спачатку аграгарадкамі, а пасля зноў гарадскімі пасёлкамі?
У выпадку Гарадзішча ў Вікіпедыі пазначаны Баранавіцкі раённы Савет дэпутатаў, у выпадку астатніх — нічога. У той жа час у шматцытаваным Законе Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. №154-З «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь» у артыкуле пра «Полномочия областных Советов депутатов, исполнительных и распорядительных органов при решении вопросов административно-территориального устройства» пазначаецца, што
«Областные Советы депутатов с учетом мнения соответствующих нижестоящих Советов депутатов:
⟨…⟩
относят населенные пункты к категории поселков городского типа;
устанавливают и изменяют границы городов районного подчинения и поселков городского типа, решают вопросы о передаче поселков городского типа и сельских населенных пунктов в административное подчинение городских Советов депутатов, исполнительных и распорядительных органов городов районного подчинения; образуют, упраздняют и преобразуют сельсоветы, устанавливают и изменяют их границы, присваивают наименования (переименовывают) городам районного подчинения, поселкам городского типа, сельсоветам.
Г. зн., што рашэнне аб змене статусу гарадскога пасёлка павінна прымацца абласным Саветам дэпутатаў, а не раённым. Такім чынам, змена іх статусу ў Дзяржкартгеацэнтры адбылася з парушэннем прававой працэдуры і пасля была «павернута назад». Вось і прыклад непахібнасці Дзяржкартгеацэнтра (пры ўсёй бясспрэчнай павазе).
P.S. Калі ўжо казаць пра маё сапраўды прыватнае меркаванне, то магу сказаць, што ў гісторыі Беларусі былі літаральна адзінкавыя выпадкі пераходу рабочых пасёлкаў у гарадскія (напрыклад, Івацэвічы). Але гэтых выпадкаў было так няшмат і гэта было так даўно (60-я гады мінулага стагоддзя), што я таксама маю сумнівы наконт сучасных падобных трансфармацый. Але, як казалі таксама калісьці, «статистика знает всё», таму я прыводжу даныя адпаведна з Белстатам (хоць добра разумею, што і Белстат, і Дзяржкартгеацэнтр, і іншыя паважаныя ўстановы часам памыляюцца). Дзякуй за ўвагу. Min Bästa Vän (размовы) 15:08, 11 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Добры дзень, паспрабуце пры абнаўленні звестак выкарыстоўваць такі графік — з ім лёгка працаваць, бо няма гэта велізарнага кода ў некалькі радкоў, акрамя таго ён карэктна адлюстроўвае адлегласць паміж гадамі, а ў старым 2008 і 2016 гады шлі побач, таму візуальна гэта суседства выглядала як лавінападобнае падзенне колькасці насельніцтва --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:07, 19 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Пане Уладзіславе, дзякуй за цікавую прапанову. Відавочна, Шаблон:Graph:Chart мае свае перавагі. Прыклад з Давыд-Гарадком як найлепей гэта пацвярджае. Тут ёсць інфармацыя літаральна за адносна невялікі перыяд, за які колькасць насельніцтва мусіла зменьвацца адносна раўнамерна. Але ёсць тут у Вікіпедыі таксама шмат прыкладаў, калі звесткі прыводзяцца з вялікімі часовымі інтэрваламі, у межах якіх, напрыклад, паспела прайсці вайна (а то нават і не адна). І ў такія перыяды змена насельніцтва часта сапраўды адбываецца як лавінападобнае падзенне, а пасля — гейзернае ўзрастанне. І тут плаўны графік зусім не пасуе. Хаця і той «стары» таксама не зусім прэзентатыўны. Але гэта ўжо пытанне не графіка, а недахопу інфармацыі ў самой Вікіпедыі. Вядома, дзесьці яна (інфармацыя) ёсць — і гэта якраз той прастор для дзейнасці, дзе яшчэ трэба шчыраваць і шчыраваць. Але штосьці новае, безумоўна, заўсёды цікава выпрабаваць і параўнаць са старымі напрацоўкамі. Min Bästa Vän (размовы) 14:12, 20 красавіка 2017 (+03)Адказаць