Бебжа

рака ў Польшчы
(Пасля перасылкі з Рака Бебжа)

Бебжа[1] (польск.: Biebrza, літ. Bebras, бел. Бобра, Бебра) — рака ў паўночна-ўсходняй Польшчы, у Падляскім ваяводстве, правы прыток Нарава (басейн Віслы).

Бебжа
Характарыстыка
Даўжыня
  • 155 км
Басейн 7 057 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°36′42″ пн. ш. 23°32′07″ у. д.HGЯO
Вусце Нараў
 • Каардынаты 53°13′03″ пн. ш. 22°25′51″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нараў → Вісла → Гданьская бухта
Краіна
=
physical
Бебжа
Бебжа
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва балцка-яцвяжскага паходжання. Звязаная з літоўскім bebras, babras, прускім bebrus «бабёр», далей да індаеўрапейскага кораня *bhe-bhros «бабёр»[2].

Прамы гідранімічны аналаг — літоўскія рачныя назвы тыпу Bebrė, Bebrinė, Bebrujis[3], таксама бярэзінская рака Бабруйка, верхнедняпроўская Бебря[4].

Непасрэдна ў Бебру (каля Гонядзі) уцякае рэчка з прызнана яцвяжскай назвай Голда (польск. Gołda), у якой другая аснова ад яцвяжскага *udā «вада, рака»[5].

«Яцвяжскасць» рачной назвы Бебры кажа пра тое, што ў яцвяжскай мове мела быць слова для «бабра», роднаснае літоўскаму і прускаму словам.

Апроч Бебры, на поўнач ад Беластока таксама такія балцкія (меркавана яцвяжскія) рачныя назвы, як Кумялка, Нерасль, Супрасль.

Гідраграфія правіць

Даўжыня 165,1 км. Плошча вадазбору 7054,4 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 33,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,13 ‰.

Праз Аўгустоўскі канал злучаецца з ракой Нёман.

Басейн Бебжы характарызуецца асіметрыяй: больш развіты правыя прытокі — 75,5 % (галоўным чынам рэкі, якія выцякаюць з Мазурскіх азёраў), левыя прытокі ўсяго — 24,5 % вады ад агульнай масы.

У басейне ракі размяшчаецца Бебжанскі нацыянальны парк.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 136.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 60.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176, 177.
  5. K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.