Вааль
Ва́аль (афр.: Vaal) — рака ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, найбуйнейшы прыток ракі Аранжавая.
Вааль Vaal | |
Выток | Драконавыя горы |
Вусце | Аранжавая |
Даўжыня | 1120 км |
Расход вады | 125 м³/с |
Вадазбор | 196 км² |
Краіна | ![]() |
Даўжыня — 1120 км, плошча басейна — 196 438 км². Сярэдні расход валы ў ніжнім цячэнні 114[1] м³/с.
Выток ракі знаходзіцца ў Драконавых гарах, на ўсход ад Яганэсбургу. Рака перасякае Драконавыя горы і плато Велд у глыбокай даліне, цячэ на паўднёвы захад да ўпадання ў раку Аранжавую. Рэчышча ўтварае мяжу паміж паўднёва-афрыканскімі правінцыямі Мпумаланга, Гаўтэнг ды Паўночна-Заходняя правінцыя па правым беразе, і з правінцыяй Вольная дзяржава — на левым. Буйнейшыя прытокі: Вілге, Фет, Рыт, Харст[1]. Паводкі лістападзе—лютым. на рацэ буйное вадасховішча Вааль-Вілге[1].
ГісторыяПравіць
Рака ў мінулым утварала мяжу між дзвюма бурскімі рэспублікамі, а пазней — правінцыямі Трансвааль і Аранжавая Вольная дзяржава. Геаграфічную назву Трансвааль можна перакласці літаральна як «па-за ракой Вааль». Назва пачала ўжывацца для адмежавання гэтых тэрыторый ад Капскай калоніі і калоніі Наталь.
Назву ракі Вааль можна перакласці з нідэрландскай мовы (а пазней — з афрыкаанс) — як цмяны або бляклы. Імаверна, што тая назва пайшла ад колеру вады, асабліва падчас разліваў, калі з-за глею вада набывае каламутныя адценні.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 389. — 672 с. с илл.(руск.)
- Вааль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8. — С. 421.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вааль
- Гадавая справаздача пра стан навакольнага асяроддзя ў Паўднёвай Афрыцы (англ.)
- Parys.info
- Parys on the Vaal
- Vaal Meander
- Vaal River Cruises
- Vaal River Properties
- Vaal de Grace Estate
- University Campus on banks of Vaal river