Каларада (англ.: Colorado River, ісп.: Río Colorado) — рака ў ЗША і Мексіцы. Даўжыня 2740 км[1] (з прытокам Грын-Рывер 3200 км). Плошча дэльты 100 тыс. км². Вадазбор 635 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,508 тыс. м³/сек. Пачынаецца ў Перадавым хрыбце Скалістых гор, цячэ пераважна па пустынных і паўпустынных раёнах. Пры перасячэнні плато Каларада ўтварае глыбокія каньёны агульнай даўжынёй каля 800 км (у тым ліку Гранд-Каньён). Упадае ў Каліфарнійскі заліў Ціхага акіяна. Прытокі: Грын-Рывер (справа), Сан-Хуан, Літл-Каларада, Хіла (злева). Жыўленне снегавое, разводдзе з красавіка па ліпень. На Каларада пабудаваны плаціны Глен-Каньён-Дам і Гувер (Боўлдэр-Дам), буйныя вадасховішчы — азёры Паўэл і Мід. Суднаходная на 228 км ад вусця.
Каларада англ.: Colorado River | |
Вышыня вытоку | ~2800 м |
Даўжыня | 2330 км |
Расход вады | 1206 м³/с |
Вадазбор | 629 100 км² |
ФотагалерэяПравіць
Рака Каларада ў Гранд-Каньёне.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 604 с.: іл. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8
Зноскі
Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Злучаных Штатаў Амерыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Каліфорніі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |