Меджэрда

(Пасля перасылкі з Рака Меджэрда)

Меджэрда, Маджарда (араб. نهر مجردا‎‎) — рака ў Алжыры і Тунісе.

Меджэрда
lang-ar نهر مجردا
Меджэрда ў раёне Тэстура
Меджэрда ў раёне Тэстура
Характарыстыка
Даўжыня 460 км
Басейн 22 000−23 000 км²
Расход вады 29 ± 0,001 м³/с
Вадацёк
Выток Тэль-Атлас
 • Каардынаты 36°13′22″ пн. ш. 7°36′12″ у. д.HGЯO
Вусце Туніскі заліў
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 37°06′42″ пн. ш. 10°12′51″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма [[Міжземнае мора|Міжземнае мора]]
Краіна
physical
Меджэрда
Меджэрда
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня — каля 460 км, што робіць яе найдоўгай ракой Туніса. Вытокі ракі знаходзяцца на паўночным усходзе Алжыра (Тэль-Атлас), затым Меджэрда цячэ ва ўсходнім і паўночна-ўсходнім кірунку, упадаючы ў Туніскі заліў Міжземнага мора, утвараючы дэльту.

Рака працякае ў пустыннай мясцовасці, таму мае вялікае значэнне для мясцовых жыхароў. Воды ракі шырока выкарыстоўваюцца для арашэння ў сельскай гаспадарцы. На рацэ пабудавана некалькі дамбаў, створаны вадасховішчы.

Недалёка ад ракі былі пабудаваны такія важныя гарады старажытнасці як Уціка і Карфаген. Таксама захаваліся руіны будынкаў шматлікіх народаў (берберы, фінікійцы, пуны, маўры, рымляне, вандалы, грэкі, візантыйцы, арабы, асманы). У даліне ракі знойдзены такія славутасці як арка Аляксандра Севера, руіны Форума і Капітолія, храм Сатурна, свяцілішча Юноны, дамы з мазаікамі, а таксама тэатр на 3500 месцаў, урэзаны ў схіл гары.[1]

Расход вады — ад 3—4 м³/сек улетку да 1500—2500 м³/сек (радзей — да 13 тыс.) пасля зімовых дажджоў. Гэта адзіная рака Туніса, якая не перасыхае цалкам падчас летняй засухі.[2]

Зноскі