Нешчарда (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Нешчарда)

Не́шчарда — рака ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Дрыса.

Нешчарда
Характарыстыка
Даўжыня 21 км
Плошча басейна 346 км²
Басейн Дрыса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Басейн рэк Атлантычны акіян
Вадацёк
Выток возера Нешчарда
 · Месцазнаходжанне за 1 км ад вёскі Парэчча
 · Вышыня 147 м
 · Каардынаты 55°52′08,58″ пн. ш. 29°01′49,23″ у. д.HGЯO
Вусце рака Дрыса
 · Месцазнаходжанне за 1 км ад вёскі Прыхабы
 · Каардынаты 55°47′34,8″ пн. ш. 28°52′08,41″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Расонскі раён
Нешчарда (рака) (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня 21 км. Плошча вадазбору 346 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Выцякае з возера Нешчарда за 1 км паўночны ўсход ад вёскі Парэчча, вусце за 1 км на поўнач ад вёскі Прыхабы. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. Асноўны прыток — рака Расонка (справа).

На вадазборы азёры займаюць да 9 % плошчы — Нешчарда, Валуйскае, Бродна, Вусце, Вярхоўна, Галіна, Глухое, Доўгае, Камарынец, Круглае, Расамачынскае, Свярынаўскае і інш.

ЛітаратураПравіць

  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
  • Нешчарда // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12, 45. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 5. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6.(руск.) 

СпасылкіПравіць