Валу́йскае во́зера — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нешчарда, за 6 кіламетраў у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны.

Валуйскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 146 м[1]
Даўжыня 1,43 км
Шырыня 0,72 км
Плошча 0,54 км²
Аб’ём 0,00218 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,76 км
Басейн
Плошча вадазбору 19,3 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Валуйскае возера (Беларусь)
Валуйскае возера
Валуйскае возера
Валуйскае возера (Віцебская вобласць)
Валуйскае возера
Валуйскае возера
Map

Плошча паверхні возера 0,54 км². Даўжыня 1,43 км, найбольшая шырыня 0,72 км, даўжыня берагавой лініі 3,76 км. Найбольшая глыбіня 7,1 м. Аб’ём вады 2,18 млн м³. Плошча вадазбору 19,3 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 метры, на паўночным захадзе 1—2 метры. Берагі высокія, заходнія і паўночна-ўсходнія нізкія. Дно возера пясчанае, глыбей за 1 метр выслана сапрапелем. Шырыня паласы расліннасці 5—125 метраў. У возера ўпадае і выцякае ручай.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, лінь, плотка, акунь, краснапёрка, карась і іншыя віды рыб.

Каля паўднёва-ўсходняга берага возера вёска Заазер’е.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць