Расамачынскае
Расама́чынскае — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нешчарда (прыток Дрысы). Знаходзіцца за 10 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны.
Расамачынскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 140 м[1] |
Даўжыня | больш 2 км |
Шырыня | 0,32 км |
Плошча | 0,48 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 4,76 км |
Найбольшая глыбіня | 6,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 4,17 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,48 км². Даўжыня больш за 2 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 6,2 м. Даўжыня берагавой лініі складае 4,76 км, плошча вадазбору 4,17 км².
Катлавіна Расамачынскага возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м, на поўначы возера месцамі невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на захадзе і поўдні возера зліваюцца са схіламі катлавіны. На поўначы возера берагі тарфяністыя. Мелкаводдзе пясчанае, на большых глыбінях дно укрыта ілам і сапрапелем.
Возера слабапраточнае, слаба зарастае. Упадаюць ручаі, на поўначы з возера выцякае ручай у раку Нешчарда.
У Расамачынскім возеры водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, карась, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 311. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12, 58. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 5. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.