Рона
(Пасля перасылкі з Рака Рона)
Ро́на[1] (фр.: Rhône) — рака ў Швейцарыі і Францыі.
Рона фр.: Rhône | |
Вышыня вытоку | 1753 м |
Даўжыня | 812 км |
Расход вады | 1800 м³/с |
Вадазбор | 98000 км² |
Даўжыня ракі 812 км, плошча басейна 98 тыс. км². Пачынаецца ў Альпах, працякае праз Жэнеўскае возера і па Ронскай нізіне, упадае ў Ліёнскі заліў Міжземнага мора, утвараючы дэльту. Асноўныя прытокі — Сона, Ізер, Дзюранс. Сярэдні расход вады каля вусця 1780 м³/с. Каскад ГЭС. Суднаходства ніжэй вусця ракі Эн. Злучаная каналамі з Рэйнам, Мозелем, Маасам, Сенай, Луарай. У абход дэльты — канал ад Арля да Марселя. На Роне — гарады Жэнева (Швейцарыя), Ліён, Авіньён (Францыя).
У раёне вусця Роны знаходзіцца пячора Каске.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Рона // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 406. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.