Адкрыць галоўнае меню

Трэмля (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Трэмля)

Трэ́млярака ў Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток Прыпяці.

Трэмля
Характарыстыка
Даўжыня 80 км
Плошча басейна 769 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 2,92 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне на паўднёвы ўсход ад вёскі Раманішчы
 · Каардынаты 52°43′50,10″ пн. ш. 29°10′33,80″ у. д.HGЯO
Вусце рака Прыпяць
 · Месцазнаходжанне за 2,7 км ад вёскі Міхнавічы
 · Каардынаты 52°08′11,60″ пн. ш. 28°59′38,10″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,3 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Акцябрскі раён, Калінкавіцкі раён, Петрыкаўскі раён, Мазырскі раён
Трэмля (рака) (Гомельская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Асноўныя прытокіПравіць

АгульнаеПравіць

Даўжыня ракі 80 км. Плошча вадазбору 769 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,92 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 .
Пачынаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Раманішчы Акцябрскага раёна, цячэ па Калінкавіцкім, Петрыкаўскім і Мазырскім раёнах пераважна па ўсходняй ускраіне Прыпяцкай нізіны. Вусце ў межах Мазырскага раёна, за 2,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Міхнавічы Калінкавіцкага раёна. Замярзае ў сярэдзіне снежня, веснавое разводдзе ў канцы 2-й дэкады сакавіка, працягласць 92 сутак. Даліна невыразная, пойма двухбаковая. Рэчышча ад вытоку на працягу 73,5 км каналізаванае. У басейне Трэмлі возера Плясецкае.

ЛітаратураПравіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 14—15, 24. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.)