Чарніца (рака)

рака ў Беларусі, прыток Лучосы, басейн Дзвіны
(Пасля перасылкі з Рака Чарніца)

Чарні́ца — рака ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі і Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лучоса.

Чарніца
рус. Черница
Характарыстыка
Даўжыня 74 км
Басейн 775 км²
Расход вады 5 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 55°08′16″ пн. ш. 31°00′40″ у. д.HGЯO
Вусце Лучоса
 • Вышыня 154,1[1] м
 • Каардынаты 54°50′45,43″ пн. ш. 30°34′07,73″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Лучоса
Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі складае 74 км, у тым ліку, у межах Беларусі 60 км. Плошча вадазбору 775 км², сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Вадазбор у межах Віцебскага ўзвышша. Густата рачной сеткі 0,48 км/км². Выток Чарніцы знаходзіцца ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці ў 1 км на поўдзень ад вёскі Ваўкі[2] (руск.: Волки).

Даліна Чарніцы ў вярхоўі слабавыразная, ніжэй трапецападобная. Шырыня даліны ад 100 да 400 метраў. Пойма ракі пераважна двухбаковая, шырынёй 100—300 м. Рэчышча шырынёй 5—10 метраў, слабазвілістае. Берагі вышынёй 1—1,5 м у верхнім, 2—3 м у сярэднім і да 7—9 метраў у ніжнім цячэнні.

Асноўныя прытокі: Ціхута, Заальшанка, Мошна. На рацэ вадасховішча і Дабрамыслінская ГЭС. Таксама рака выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм.

Уздоўж ракі знаходзяцца вёскі Дуброўка, Дразды, Пушкі, Дабрамыслі і інш.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-38. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1981 г.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 15. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.

ЛітаратураПравіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.