Урэчнік Фрыса

(Пасля перасылкі з Рдзест Фрыса)

Урэчнік Фрыса, Рдзест Фрыса[3][4] (Potamogeton friesii) — від шматгадовых водных травяністых раслін сямейства Урэчнікавыя (Potamogetonaceae).

Урэчнік Фрыса
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Potamogeton friesii


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  39031
NCBI  397066
EOL  1115957
IPNI  208813-2
TPL  kew-308571

Апісанне правіць

Мнагалетнік 80-140 см даўжынёй. Кветканосы ў 2-6 разоў даўжэй, чым суквецці, ніткападобныя, дагары трохі патоўшчаныя. Суквецці рэдкія. Сцёблы злёгку пляскатыя. Лісце з 5 жылкамі (радзей 3-7). Пялёсткі косаэліптычныя, 1.5-2 мм даўжынёй, з кароткім прамым або адагнутым носікам[4].

Распаўсюджанне правіць

Азія: Кітай — Унутраная Манголія, Казахстан, Таджыкістан, Расія. Еўропа: поўнач Расіі, Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Люксембург, Вялікабрытанія, Балгарыя, Беларусь, Чарнагорыя, Чэхія, Данія [у тым ліку Фарэрскія астравы], Эстонія, Фінляндыя, Францыя [у тым ліку Корсіка], Германія, Нідэрланды, Італія, Літва, Латвія, Малдова, Нарвегія, Польшча, Швецыя, Украіна. Паўночная Амерыка: Канада, поўнач ЗША.

Насяляе сажалкі, азёры, ручаі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев, 1987. — 391 с. (руск.) (укр.)

Спасылкі правіць