Родны край (1919)

беларуская грамадска-палітычная і літаратурная газета (1919, Гродна)
(Пасля перасылкі з Родны край, 1919)

«Родны край» — грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася на беларускай мове ў Гродне 22 чэрвеня10 ліпеня 1919 г. Рэдактар Тамаш Грыб. На шостым нумары газета забаронена, рэдактар арыштаваны[1].

«Родны край»
Тып газета
Заснавальнік Тамаш Грыб
Рэдактар Тамаш Грыб
Галоўны рэдактар Тамаш Тамашавіч Грыб
Заснавана 1919
Спыненне публікацый 1919
Палітычная прыналежнасць Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў
Мова беларуская
Галоўны офіс

Тэматыка правіць

Адлюстроўвала палітычную лінію партыі беларускіх эсэраў, пазіцыі радыкальна настроеных беларускай інтэлігенцыі і сялян у пачатку акупацыі Гродзеншчыны польскімі войскамі. Пісала пра факты самаўпраўства польскіх улад, заклікала да аб’яднання ўсе апазіцыйна настроеныя да заваёўнікаў сілы. Змяшчала інфармацыю пра культурна-асветнае жыццё на Гродзеншчыне. Надрукавала публіцыстычныя выступленні па бягучым палітычным моманце Тамаша Грыба (пад крыптанімам «А. Н-ка» – Антон Небарака), артыкул пра Люблінскую унію 1569 г. (пад псеўд. Беларус), карэспандэнцыі аб праследаванні беларускай школы і барацьбе за яе існаванне П. Мядзёлкі (пад крыптанімам «П-нка» — Паўлінка). Вершы В. Нядзельскай і П. Цёмнага ў алегарычнай форме адлюстроўвалі настроі інтэлігенцыі, заклікалі да супраціўлення акупацыйным уладам.

Зноскі

  1. Турук, с. 67

Літаратура правіць