Чапскія

польскі шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Род Чапскіх)

Ча́пскія, Гутэн-Чапскіяшляхецкі род герба «Ляліва» ў ВКЛ і Расійскай імперыі.

Гутэн-Чапскія
Апісанне герба:
гл. тэкст
Дэвіз Vitam patriae, honorem nemini («Жыццё — Айчыне, гонар — нікому»)
Тытул Графы
Частка радаводу кнігі VI
Родапачынальнік Марцін фон Гутэн-Чапскі
Перыяд існавання роду з 1526 г. Існуючы нар.
Месца паходжання Польшча
Падданства

Рэч Паспалітая
Царства Польскае,

Расійская імперыя
Маёнткі Станькава, (каля г. Койданава); Чаплі, Смоленг і Дамерау (Дамброўка) (Польшча); і інш..
Палацы і асабнякі Варшава
Грамадзянская дзейнасць губернатар
Ваенная дзейнасць Ваявода, генерал-лейтэнант
Рэлігійная дзейнасць біскуп
Вайсковыя ўзнагароды Польс. знак адроз. за ваен. мужнасць , Ордэн Белага арла і інш.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лічылі сябе выхадцамі з Прусіі. Першы дакументальна вядомы прадстаўнік роду — Марцін, якому Жыгімонт I Стары ў 1526 давердзіў права на ўладанне маёнткам Чаплі (адсюль прозвішча). Мелі родавы маёнтак Бэнкава ў Польшчы. Карысталіся графскім тытулам, які ў ХІХ ст. прызнаны ў Прусіі і Расіі. Мелі маёнткі ў Германіі, Аўстрыі, Польшчы, ва Украіне. На Беларусі ў ХІХ — пач. XX ст. Чапскім належалі Станькава, Прылукі, Негарэлае і інш. ў Мінскім павеце, Нарушчавічы, Сваятычы ў Навагрудскім, Ганцавічы, Нача-Ляхоўская ў Слуцкім павеце.

Радавод правіць

 Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі (17251802), апошні ваявода хелмінскі
 х Вераніка Радзівіл, д. Міхала Казіміра Радзівіла
 │ 
 ├─>Караль (17781836), маршалак шляхты Мінскага павета
 │  х Фабіяна Абуховіч (1794—1876), д. Міхала Абуховіча
 │  │ 
 │  └─>Эмерык (18281896), расійскі дзяржаўны дзеяч, калекцыянер
 │     х Эльжбета-Караліна фон Меендорф (1833—1916)
 │     │ 
 │     ├─>Караль (18601904), мінскі гарадскі галава (1890—1901)
 │     │  х графіня Марыя-Леанціна Пуслоўская (1870—1965)
 │     │  │ 
 │     │  └─>Эмерык Аўгуст (18971979), польскі гісторык, палітычны дзеяч
 │     │ 
 │     └─>Ежы (18611930), мінскі губернскі маршалак (1918—1920)
 │        х1 (1886) графіня Юзэфа фон Тун-Гогенштэйн (1867—1903)
 │        х2 (1925) Паліна Ахматава (1873—1955)
 │        │ 
 │        ├─>(ад 1 шлюбу) Марыя (18941981), польскі гісторык
 │        │ 
 │        └─>(ад 1 шлюбу) Юзаф (18961993), польскі ваенны дзеяч, мемуарыст
 │ 
 └─>Станіслаў (17791844), ваенны дзеяч
    х Соф'я Абуховіч, д. Міхала Абуховіча
    │ 
    └─>Эдвард (18191888)

Літаратура правіць

  • ЭГБ, у 6 т. Т. 6, кн. II. — Мн., 2003.