Руперт Пфальцскі
Руперт (Рупрэхт) Пфальцкі, герцаг Камберлендскі (ням.: Ruprecht von der Pfalz, Herzog von Cumberland, англ.: Prince Rupert of the Rhine, Duke of Cumberland; 17 снежня 1619 — 29 лістапада 1682) — лідар праціўнікаў парламента падчас англійскай Грамадзянскай вайны, рэйнскі пфальцграф.
Руперт Пфальцкі | ||||
---|---|---|---|---|
ням.: Ruprecht von der Pfalz, Herzog von Cumberland, англ.: Prince Rupert of the Rhine, Duke of Cumberland | ||||
![]() | ||||
|
||||
Нараджэнне |
17 (27) снежня 1619[1][2][…] |
|||
Смерць |
29 лістапада 1682[6][1][…] (62 гады) ці 1682[8] |
|||
Месца пахавання | ||||
Род | House of Palatinate-Simmern[d] і Вітэльсбахі | |||
Бацька | Фрыдрых V Вітэльсбах[10] | |||
Маці | Елізавета Сцюарт[10] | |||
Жонка | Margaret Hughes[d] | |||
Дзеці | Dudley Bard[d][11] і Ruperta Hughes[d][11] | |||
Член у | ||||
Дзейнасць | гравёр, палітык, вынаходнік | |||
Род войскаў | Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі | |||
Званне | адмірал | |||
Бітвы | ||||
Узнагароды |
![]() Royal Fellow of the Royal Society[d] (22 сакавіка (1 красавіка) 1665) |
|||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Сын Фрыдрыха V і Елізаветы Сцюарт. Пляменнік Карла I, брат курфюрсціны Сафіі, дзядзька курфюрста Гановера, будучага караля Вялікабрытаніі Георга I.
Нарадзіўся ў Празе падчас кароткачасовага валадарання бацькі ў Чэхіі (менавіта за тую зіму, у якую нарадзіўся Рупрэхт, яго бацькам далі мянушку «Зімовы кароль і каралева»). Неўзабаве сям'я Пфальцкіх была выгнана з Чэхіі, з 1622 года ў Нідэрландах. Пасталелы, Рупрэхт ваяваў на боку нідэрландскіх паўстанцаў супраць Іспаніі. Падчас Трыццацігадовай вайны таксама ваяваў на боку пратэстантаў, але быў захоплены ў палон у Аўстрыі і вызвалены ў 1641 годзе пад слова гонару не ваяваць супраць Свяшчэннай Рымскай імперыі.
У 1642 годзе прызначаны галоўнакамандуючым англійскай каралеўскай кавалерыяй і атрымаў у Англіі вядомасць як «прынц Руперт». У ліпені 1643 года падчас англійскай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ўзяў Брысталь, у 1644 годзе Карл I прысвоіў яму тытул «герцаг Камберлендскі». Пасля падзення Оксфарда ў 1646 годзе жыл у выгнанні, аднак пасля Рэстаўрацыі 1660 года вярнуўся ў Англію і абараняў яе інтарэсы падчас войн з Нідэрландамі.
Прымаў дзейны ўдзел у каланізацыі Канады ў якасці заснавальніка Кампаніі Гудзонава заліва, дзе яго імем названы вобласць, рака і порт.
Памёр у Англіі.
Любімай жывёлай Руперта быў вялікі пудзель, які па паданні быў фамільярам і быў застрэлены сярэбранай куляй.
Зноскі
- ↑ а б Prince Rupert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Rupert von der Pfalz, Duke of Cumberland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ruprecht (Ruprecht) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Great Russian Encyclopedia — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 1 лістапада 2021.
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Rupert // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://datos.bne.es/persona/XX1692931.html Праверана 30 ліпеня 2018.
- ↑ а б RKDartists Праверана 1 лістапада 2021.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ List of Royal Society Fellows 1660-2007 — Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 309.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Руперт Пфальцскі