Рыа-Дульсэ

рака ў Аргенціне

Ры́а-Ду́льсэ[1] (ісп.: Río Dulce) — рака ў паўночна-заходняй частцы Аргенціны (упадае ў возера Мар-Чыкіта).

Рыа-Дульсэ
ісп. Río Dulce
Характарыстыка
Даўжыня 650 км
Басейн 89 936 км²
Расход вады каля 80 м³/с (на выхадзе з гор)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Анды
 • Каардынаты 27°31′21″ пд. ш. 64°53′13″ з. д.HGЯO
Вусце Мар-Чыкіта
 • Каардынаты 30°16′20″ пд. ш. 62°40′24″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Возера Мар-Чыкіта
Краіна
Рэгіёны Кордава, Сант’яга-дэль-Эстэра, Тукуман, Сальта
physical
Рыа-Дульсэ
Рыа-Дульсэ
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі складае 650[1][2] км. Пад назвай Салі (ісп.: Salí) бярэ пачатак на ўсходніх схілах Андаў, у горным масіве Сьера-дэль-Аканхіта. Працякае па поўдню раўніны Гран-Чака, часам падзяляючыся на рукавы. Упадае ў возера Мар-Чыкіта. Сярэдні расход вады на выхадзе з гор складае каля 80[1][2] м³/с. Рацэ характэрны летнія паводкі. Вада выкарыстоўваецца на арашэнне.

На рацэ знаходзіцца горад Сант’яга-дэль-Эстэра.

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2001.
  2. а б Рио-Дульсе // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура правіць