Рыгор Мікітавіч Хацкевіч
Рыгор Мікітавіч Хацкевіч (1 лютага 1911, вёска Ратуцічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 9 жніўня 1979, вёска Дакудава) — беларускі паэт, празаік, журналіст, педагог.
Рыгор Мікітавіч Хацкевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 лютага 1911 ці 1911[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 жніўня 1979 ці 1979[1] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік, дзіцячы пісьменнік, перакладчык, педагог, журналіст, пісьменнік, публіцыст, школьны настаўнік |
Мова твораў | беларуская |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Барысаўскі педагагічны тэхнікум (1930), потым завочна МВПІ. Настаўнічаў у Чэрвеньскім раёне. Працаваў у чэрвеньскай раённай газеце (1931—1933), настаўнічаў у Крупках (1933–1936).
Арыштаваны НКУС БССР 19 лістапада 1936 года. Паўтара года знаходзіўся ў Мінску пад следствам. 28 мая 1938 года беспадстаўна прыгавораны пазасудовым органам (Асобай нарадай пры НКУС) да 5 гадоў працоўна–папраўчых лагераў за «антысавецкую агітацыю». Этапаваны ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР[2], потым адбываў пакаранне на Поўначы.
Вызваліўся ў 1946 годзе. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школах Барысаўскага і Крупскага раёнаў (1947–1953). У 1953 годзе выехаў у Днепрапятроўск, працаваў настаўнікам (1953–1959).
10 чэрвеня 1957 года рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР.
Асабовая справа Хацкевіча № 10395-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Пасля рэабілітацыі вярнуўся ў родныя мясціны. Жыў на Барысаўшчыне, у Крупскім р-не; настаўнічаў. Апошнія гады пражыў у пляменніцы ў Мінску і сястры ў в. Дакудава (Крупскі раён).
Памёр 9 жніўня 1979 года, пахаваны ў в. Дакудава.
Творчасць
правіцьЗ вершамі ў друку выступіў у 1930 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборніка паэзіі «Налівайся, колас» (1932), кніжак вершаў для дзяцей «Наш пяты клас» (1962), «Бяроза на ўзлеску» (1977). Асобнымі выданнямі выйшлі аповесці «На золку» (1972) і «Хмары над лесам» (1980).
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ ХАЦКЕВІЧ Рыгор Мікітавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 566. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Хацкевіч Рыгор // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 6. Таталаў — Яфімаў. Дадатак. — С. 181. — 684 с.; іл.. — ISBN 985-11-0022-6.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.