Сан-Нікалас (востраў)

Сан-Ні́калас (англ.: San Nicolas) — востраў у групе астравоў Чанел. Адміністрацыйна належыць да амерыканскага штата Каліфорнія. Плошча — 58,93 км². Востраў выкарыстоўваецца ВМС ЗША.

Сан-Нікалас
англ. San Nicolas
San Nicolas Island (27048963529).jpg
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча58,93 км²
Насельніцтва
Размяшчэнне
33°15′07,50″ пн. ш. 119°30′59,90″ з. д.HGЯO
АрхіпелагЧанел
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Сан-Нікалас (востраў) (ЗША)
Сан-Нікалас
Сан-Нікалас
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Востраў Сан-Нікалас знаходзіцца за 118 км на паўднёвы захад ад Лос-Анджэлеса. Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — 14,68 км. Найбольшая шырыня — 5,73 км. Суша сфарміравана пясчанікам і сланцамі. На заходнім узбярэжжы вылучаюцца выдмы. На паўднёвым усходзе знойдзены радовішчы андэзіту.

Для вострава характэрны міжземнаморскі клімат з цёплым засушлівым летам і мяккай зімою. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 218 мм.

ПрыродаПравіць

У мінулым востраў пакрывалі прыбярэжныя лугі і ксерафітныя хмызнякі. У выніку выкарыстання вострава авечкагадоўцамі ў многіх месцах пачала развівацца эрозія. На ўзбярэжжы захоўваюцца хмызняковыя гаі, прадстаўленыя кураваем, карэопсісам, драсёнавымі[be-tarask] і астравымі раслінамі. Дзякуючы дзейнасці чалавека з’явіліся насаджэнні дрэў, у тым ліку веерных пальм. Наземная фаўна бедная. На востраве жывуць марскія птушкі, яшчаркі і лісы.

ГісторыяПравіць

Востраў Сан-Нікалас быў населены каля 10 тысяч гадоў таму. У канцы XVIII ст. іспанскія місіянеры ўсталявалі адносіны з мясцовымі тубыльцамі, якія пазней сталі вядомы як нікаленьё. Верагодна, яны з’яўляліся групай народа тонгва. У 1814 г. у выніку канфлікту з прамыслоўцамі Расійска-амерыканскай кампаніі большасць мужчын нікаленьё загінула, многія жанчыны былі згвалтаваны.

У 1835 г., калі чуткі пра генацыд астравіцян дасягнулі каталіцкай місіі ў Санта-Барбары, у жывых заставаліся 7 жанчын, 1 стары мужчына і некалькі дзяцей. На востраў быў накіраваны карабель, які перавёз большасць выжылых на бераг Каліфорніі. Праз некалькі гадоў яны памерлі ад эпідэмічных хвароб. На Сан-Нікаласе выпадкова засталася толькі адна жанчына Хуана Марыя, што жыла ў самоце да 1853 г.

З канца XIX ст. да 1943 г. востраў выкарыстоўваўся для выпасу авечак, пасля трапіў пад кантроль ваенных. У канцы II Сусветнай вайны Сан-Нікалас разглядаўся як магчымае месца для выпрабавання першай атамнай бомбы. У 19571973 гг. на ім выпрабоўваліся ракетныя ўстаноўкі. У нашы дні на Сан-Нікаласе месціцца база ВМС ЗША.

СпасылкіПравіць