Сапраўдныя восы

Сапраўдныя восы, грамадскія восы, складкаватакрылыя восы (Vespidae) — надсямейства ці сямейства насякомых атрада Перапончатакрылыя (Hymenoptera).

Сапраўдныя восы
Vespula 0078.JPG
Самка Vespula squamosa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vespidae

Падсямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  154249
NCBI  7438
EOL  5242
FW  72081

АпісаннеПравіць

Цела даўжынёю 8—30 мм, прадаўгаватае, голае або ўкрытае валаскамі. На брушку чорныя і жоўтыя палосы. Пярэднія крылы складваюцца ўдоўж. Вусікі ніткападобныя, у самцоў 13-, у самак 12-членікавыя. Пярэднягрудзі маюць дугападобную выразку, якая дасягае асновы крылаў.

ПашырэннеПравіць

Пашыраны паўсюдна, пераважна ў тропіках. На тэрыторыі Беларусі больш за 25 відаў адзіночных, грамадскіх восаў і шэршняў.

Асаблівасці біялогііПравіць

Жывуць у гнёздах (паўсфера з ячэйкамі ў адзін паверх, сфера з шматпавярховымі ячэйкамі ці інш.). Соты будуюць з «паперы», якую атрымліваюць з перажаваных і апрацаваных ферментамі раслінных рэшткаў. Лічынак кормяць іншымі насякомымі, пераважна вусенямі. Развіццё з поўным ператварэннем. Зімуюць аплодненыя маткі.

Апыляльнікі раслін, знішчаюць шкодных насякомых, шэршні шкодзяць пчалярству.

ЛітаратураПравіць