Сасва

рака ў Беларусі

Са́сва[1] — рака ў Беларусі, у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Зэльвянка (басейн Нёмана).

Сасва
Характарыстыка
Даўжыня 24 км
Басейн 135 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°02′54″ пн. ш. 24°43′25″ у. д.HGЯO
Вусце Зэльвянка
 • Вышыня 134,0 м
 • Каардынаты 52°59′40″ пн. ш. 24°54′43″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Зэльвянка → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Зэльвенскі раён
physical
Сасва
Сасва
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва правіць

Назва балцка-яцвяжскага паходжання, адпачатная форма *Sas(u)vā.

Корань Sas- таксама ў літоўскім гідроніме Sasna (на старой яцвяжскай тэрыторыі, каля літоўскага Марыямпале), у балцкіх гідронімах тыпу Сасна на Верхнім Павоччы і на Верхнім Падонні[2][3][4].

Ад меркаванага прускага гідроніма *Sasna мела пайсці назва адной з прускіх земляў *Sasna (> Sassin, 1263 г.). Яна адбілася ў тапоніме Sassenpile (пазней ням. Haasenberg, цяпер польск. Zajączki[en])[5].

Звязваюць з пруска-яцвяжскім *sasnis «заяц». З індаеўрапейскіх аналагаў найбольш красамоўнае стараіндыйскае śaśáḥ (< šašas) «заяц». Першакрыніцай і для гэтай «заячай» лексікі, і для гідронімаў тыпу Sasna было індаеўрапейскае *ḱas-, *ḱasno- «шэры»[6].

Далей да значэння «няярка блішчэць», адсюль таксама літоўскае šašėlis, šešėlis «цень» і гідронімы тыпу Šeš-upė, Šešuva, Šašuola[7][8]. Як вядома, заходнябалцкім мовам (прускай, яцвяжскай) быў уласцівы пераход š, ž > s, z (так жа сама назва ракі Зэльва адносіцца да літоўскага žalvas «зеленаваты»).

У назве Сасва корань Sas- пашыраны тым жа балцкім гідранімічным пашыральнікам, што і ў назве засведчанага пад 1516 г. гідроніма з-пад Ліды Ятѳа (< Ятва < яцв. *Jāt(u)vā)[9][10], які імаверна так ці інакш звязаны з назвай яцвягаў. І коранем, і пашыральнікам назве Сасва адпавядае літоўскі гідронім Šešuva (Sas- : Šeš-, -(u)v- : -uv-).

Значэнне назвы Сасва можна перадаць як «(Няярка) блішчастая (рака)», назва звязаная з блішчэннем воднай паверхні.

Балцка-яцвяжскімі таксама з’яўляюцца назвы ракі Зэльва (у яе Сасва ўцякае) і яе прытокаў Шчыба, Кіпятка.

Водаапісанне правіць

Даўжыня ракі 24[1][11] км. Плошча вадазбору 135[1] км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰.

Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Рудзевічы, цячэ па паўднёва-ўсходняй частцы Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Зэльвянку за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Зенькаўцы. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу[1].

Зноскі

  1. а б в г БелЭн 2002.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 291.
  3. В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 319.
  4. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования. 1986. Москва, 1988. С. 168.
  5. K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. С. 118.
  6. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 533.
  7. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 818—819.
  8. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 326, 329.
  9. K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 126—156.
  10. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 286—289.
  11. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура правіць