Свята-Мікалаеўская царква (Купяцічы)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Купяцічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°10′18,60″ пн. ш. 26°12′05,84″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Купяцічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | Заходнепалеская школа дойлідства |
Дата пабудовы | 1892 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1867 ці 1892 г. з дрэва.
У 1630 (1629) г. у гонар з'яўлення тут цудатворнага абраза «Маці Божая Купяціцкая» Апалонія Война заснавала Свята-Увядзенскі мужчынскі манастыр, у якім служыў вядомы беларускі палітычны і царкоўны дзеяч Афанасій Філіповіч пасля таго, як пакінуў Дубайскі езуіцкі кляштар у 1636 г. У 1663 г. Іван Дубянецкі ахвяраваў царкве маёнтак і грошы[1]. Паводле інвентара 1631 г., увесь манастыр быў драўляны і складаўся з брамы-званіцы сярод паркана, справа ад яе на пагосце стаяла Багародзіцкая царква, непадалёк ад царквы стаялі тры 1-павярховыя дамы ( у адным жыў настаяцель манастыра, у другім былі манаскія келлі, у трэцім — трапезная), побач знаходзіліся піўніца, 2 свірны, лазня[2]. За пагостам было гумнішча са стадолай.
Архітэктура
правіцьІснуючая царква — твор народнага дойлідства. Вырашана чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй, якая складаецца з двух'яруснай званіцы (васьмярык на чацверыку), квадратнага бабінца, васьміграннай малітоўнай залы і пяціграннай апсіды. Цэнтральны аб'ём накрыты пакатым шатром, завершаным двух'яруснай галоўкай, званіца — гранёным шатром з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады дэкарыраваны накладнымі аркатурнымі фрызамі, вуглавымі лапаткамі, ліштвамі з сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў. Галоўны і 2 бакавыя ўваходы ўладкаваны ганкамі.
Інтэр'ер
правіцьАбраз «Увядзенне ў храм» (1-я палавіна 19 ст., мастак Юзаф Камінскі).
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Купяцічы)
- Свята-Мікалаеўская царква (Купяцічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Купяцічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Купяцічы) на сайце «Архіварта»