Свята-Мікалаеўская царква (Старая Беліца)
Свята-Мікалаеўская царква — помнік драўлянага дойлідства з элементамі стылю барока. Пабудаваная ў 1710 годзе ў в. Старая Беліца Гомельскага раёна.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
| |
52°30′33,91″ пн. ш. 30°45′53,52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Старая Беліца |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Гомельская епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства, барока |
Дата пабудовы | 1710 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000223 |
Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
правіцьХрам трохзрубны, восевай кампазіцыі. Да цэнтральнага квадратнага (18х18 м) аб'ёму з захаду і ўсходу прылягаюць пяцігранная апсіда і бабінец. Усе аб'ёмы завершаныя фігурнымі галоўкамі на шасцігранных барабанах (цэнтральны — светлавы). Пачатковая кампазіцыя парушаная прыбудаванымі пазней тамбурамі — цэнтральным і двума бакавымі. Сцены складзеныя з брусоў, якія звонку вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі. Высока размешчаныя аконныя праёмы прамавугольнай формы. Інтэр'ер мае трохчасткавае рашэнне. Аб'ёмы злучаныя шырокімі арачнымі праёмамі.
Інтэр'ер
правіцьАдпаведную экстэр'еру прасторавую развітасць мае і інтэр'ер храма, памяшканні якога злучаны шырокімі арачнымі прасветамі і перакрыты перамідальнымі скляпеннямі, апсіда вылучана драўляным разным іканастасам, над прытворам створаны хоры. Абразы 19 ст.: «Дзісус», «Святы Мікалай», «Тайная вячэра», «Хрыстос пакутуе», «Ціхан Задонскі», 2 кляймы царскіх варот.
Унутры апсіду вылучаў двух'ярусны іканастас на 21 абраз. На 1-м ярусе званіцы створаны хоры. Другая званіца стаяла асобна сярод драўлянай агароджы.
Зноскі
Літаратура
правіць- Багласаў С. Г. Старабе́ліцкая Мікала́еўская царква́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 154. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Мікалаеўская царква (Старая Беліца) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Старая Беліца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Старая Беліца) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Старая Беліца) на сайце «Архіварта»