Свята-Пакроўская царква (Богіна)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Богіна Браслаўскага раёна, Віцебскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
![]() | |
55°25′20,11″ пн. ш. 26°48′05,34″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Богіна |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
Благачынне | Браслаўскае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Дата пабудовы | 1892 год |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя правіць
Пабудавана ў 1892 годзе з цэглы на месцы храма, адзначанага ў 1881 годзе[1]. У 1-ю сусветную вайну ў наваколлі Богіна вяліся актыўныя баявыя дзеянні. На ўшанаванне памяці салдат і афіцэраў рускай арміі, якія загінулі ў час вайны, у царкве ўстаноўлены памятныя дошкі.
Царква занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура правіць
Архітэктура храма вырашана ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Мураваны будынак узведзены паводле традыцыйнай чатырохчасткавай схемы.
Кампазіцыю манументальнага будынка складаюць размешчаныя па падоўжанай восі аб’ёмы званіцы, бабінца, малітоўнай залы і апсіды. Асноўны аб’ём накрыты высокім чатырохсхільным дахам з цыбулепадобным купалам на барабане. На даху ўздоўж асноўнай восі храма — 2 драўляныя мансарды, упрыгожаныя разнымі падзорамі. У сілуэце храма дамінуе квадратная ў плане трох’ярусная чацверыковая вежа-званіца з гранёным шатром і макаўкай у завяршэнні. На ўсіх ярусах маюцца вялікія праёмы. Архітэктурны дэкор запазычаны са старажытнарускага дойлідства: карнізныя паясы гарадкоў, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, какошнікі.
Інтэр’ер правіць
Царква мае цікавыя абразы: «Маці Божая з дзіцем» (XVIII ст., перанесены з закрытай у 1967 годзе царквы ў аг. Казяны Браслаўскага раёна), «Георгій Перамоганосец» і «Іосіф з дзіцем» (створаны на мяжы XVIIІ—XIX стст.).
Агароджа правіць
Царкоўны двор абнесены цаглянай агароджай, выкананай у тэхніцы разынкавай муроўкі. Звяртае на сябе ўвагу выкладзеная з каменьчыкаў дата «1892». Мяркуюць, што гэта і ёсць дата пабудовы храма.
Зноскі
- ↑ Литовские епархиальные ведомости, 1881. № 12. с. 107
Літаратура правіць
- Свята-Пакроўская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2001. — 328 с. — ISBN 985-11-0190-7. — С. 24-25.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Шыдлоўскі, К. С. Пакроўская царква ў вёсцы Богіна / К. С. Шыдлоўскі // Архітэктурная спадчына Браслаўшчыны : гістарычна-архітэктурны нарыс. — Мн., 1996. — С. 79-80.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Богіна)
- Свята-Пакроўская царква (Богіна) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Богіна) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Богіна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Богіна) на сайце «Архіварта»