Свята-Пакроўская царква (Крывошын)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм (былы касцёл езуітаў) у в. Крывошын (Ляхавіцкі раён). Помнік архітэктуры барока.
Славутасць | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
52°52′21″ пн. ш. 26°07′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Крывошын |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Ордэнская прыналежнасць | езуіты |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснавання | 1670 |
Дата пабудовы | 1740 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000476 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудаваны каля 1740 г. як касцёл езуітаў на месцы касцёла 1670 г., пасля паўстання К. Каліноўскага ў 1863 г. перабудаваны пад Пакроўскую царкву.
Архітэктура
правіцьМураваная дзвюхвежавая трохнефная базіліка з паўкруглай апсідай і невялікай сакрысціяй з поўдня (даўжыня 35 м, шырыня 16 м). Рэканструкцыя касцёлу пад царкву надала архітэктарству будынку рэтраспектыўна-рускі стылявы характар. У 1963 г. у час перабудовы над цэнтральным нефам на двухпрыступкавым квадратным у плане пастаменце ўзведзены дванаццацігранны барабан з купалам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Над галоўным фасадам надбудаваная васьмігранная званіца, завершаная шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Галоўны фасад фланкіруюць две двух'ярусныя вежы, дэкарыраваныя трохвугольнымі франтонамі і завершаныя купаламі на шматгранных барабанах. У аздабленні фасадаў выкарыстаныя дэкаратыўныя элементы старажытна-рускай архітэктуры: кілепадобныя аркі і ліштвы акон, аркатурныя паясы, гіркі.
Інтэр'ер
правіцьУ інтэр'еры зберагліся першапачатковыя манументальным формы барочнага храма. Цэнтральны і меншыя бакавыя нефы, размежаваныя васьмю слупамі, перакрыты крыжовымі і цыліндрычнымі на папружных арках скляпеннямі. Пры ўваходзе на двух слупах галерэя хораў. Сцены аздобленыя вязкай пілястраў, прафіляванымі цягамі, лепкай. Звхаваўся алтарны абраз 2-й палавіны 18 ст. «Маці Божая з дзіцем» і «Маці Божая Замілаванне».
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 159-160.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Крывошын)
- Свята-Пакроўская царква (Крывошын) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Крывошын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Крывошын) на сайце «Архіварта»