Крыво́шын[1] (трансліт.: Kryvošyn, руск.: Кривошин) — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, паміж рэчак Ліпніца і Мар'янаўка. Адміністрацыйны цэнтр Крывошынскага сельсавета. Насельніцтва 774 чал. (1997). Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад Ляхавіч, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Райтанаў; аўтамабільная дарога звязвае вёску з Ганцавічамі і шашой Брэст — Мінск.

Вёска
Крывошын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1633
Паштовы індэкс
225388
Аўтамабільны код
1
Крывошын на карце Беларусі ±
Крывошын (Беларусь)
Крывошын
Крывошын (Брэсцкая вобласць)
Крывошын

ГісторыяПравіць

Упершыню Крывошын згадваецца ў XVII ст. як уладанне Радзівілаў. У 1670 нясвіжскія езуіты збудавалі тут касцёл. У 1772 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў мястэчка падскарбію А. Тызенгаўзу, пазней — ва ўладанні Патоцкіх.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Крывошын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Наваградскага павета. У 18001809 у маёнтку Рэпіхава каля Крывошына (цяпер парк у межах вёскі) жыў паэт Ян Чачот. Станам на 1859 у мястэчку было 20 двароў[2]. 9 чэрвеня 1863 у Рэпіхаўскім лесе ў часе нацыянальна-вызваленчага паўстання адбыўся бой паміж паўстанцамі пад камандаю Б. Міладоўскага і расійскімі карнымі войскамі. Па здушэнні выступлення царскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. На 1886 — 18 двароў, царква. У Першую сусветную вайну ў 19151916 каля Крывошына праходзіла лінія фронту, потым мястэчка занялі нямецкія войскі, у 19191920 — польскае войска, бальшавікі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Крывошын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Баранавіцкага павета.

У 1939 Крывошын увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стаў цэнтрам сельсавета Ляхавіцкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 тут было 280 двароў, на 1997 — 330.

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Крывошыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, 2 бальніцы, амбулаторыя, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта.

Турыстычная інфармацыяПравіць

У Крывошыне маецца мемарыяльная пліта Яну Чачоту і курган Памяці ў гонар паўстанцаў 1863—1864.

СлавутасціПравіць

 
Свята-Пакроўская царква

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 379.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. Warszawa, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  4. Леанід Чаранкевіч. Крывошын //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 272.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць