Свята-Петра-Паўлаўская царква (Вялікія Жухавічы)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у цэнтры вёскі Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік народнага дойлідства.

Славутасць
Свята-Петра-Паўлаўская царква
Вялікія Жухавічы. Петрапаўлаўская царква (02).jpg
53°24′55,25″ пн. ш. 26°19′07,81″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Вялікія Жухавічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Навагрудская епархія
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Заснавальнік Карл Радзівіл
Дата пабудовы 1745 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Царква ў пач. XX ст.

Пабудавана, як грэка-каталіцкая, ў 1745 г. з дрэва па фундацыі князя Караля Радзівіла. Прыпісана да Пакроўскай царквы ў в. Турэц. У 1890 г. пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа.

АрхітэктураПравіць

 
Бакавы фасад
 
Званіца

Да прамавугольнага зруба далучаны квадратны прытвор і пяцігранная апсіда з нізкімі бакавымі рызніцамі. Аб'ёмы пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў накрыты агульным дахам, цэнтр якога завершаны фігурнай вежачкай. Агульную сіметрычна-восевую пабудову царквы парушае прыбудова да бакавога фасада невялікага прыдзела. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

 
Брама

Побач з царквой у 19 ст. пастаўлена мураваная двух'ярусная званіца пад шатровым дахам, завершаным голоўкай на чацверыковым барабане (мела 4 званы).

Інтэр'ерПравіць

У інтэр'еры трох'ярусны іканастас на 11 абразоў. Абразы 18 — 19 ст.: «Апосталы Фама і Іаан», «Святая Кацярына», фератрон «Маці Божая з дзіцем» і «Георгій Перамоганосец» (мяжа 18 - 19 ст.).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць