Свята-Прачысценская царква (Чарняны)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у Беларусі, у аграгарадку Чарняны Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Прачысценская царква | |
---|---|
![]() | |
51°59′05″ пн. ш. 24°13′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | руска-візантыйская архітэктура |
Дата пабудовы | 1871 год |
![]() |
Гісторыя правіць
У паўднёва-ўсходняй частцы аграгарадка. Пабудавана ў 1871 годзе з дрэва[1].
Архітэктура правіць
Помнік архітэктуры рэтра-рускага стылю. Асноўны зруб накрыты шатровым дахам з макаўкай. Да яго з заходняга боку далучана 3-ярусная шатровая званіца, з усходняга — 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі, завершаная макаўкай. Уваход вылучаны ганкам. Фасады расчлянёны на 3 ярусы фігурнай вертыкальна-гарызантальнай шалёўкай. Цэнтральны гарызантальна ашаляваны ярус прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах.
Інтэр’ер правіць
Унутры апсіда вылучана драўляным іканастасам, створаным у 1830-я гг. Абразы 18 ст.: «Спас Пантакратар», «Ісус Хрыстос», «Ражджаство Багародзіцы», «Тайная вячэра», «Зняцце з крыжа», «Маці Божая Адзігітрыя», «Пакроў» (1783), «Маці Божая» (у драўляным разным абкладзе).
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.
Літаратура правіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі правіць
- Свята-Прачысценская царква (Чарняны) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Прачысценская царква (Чарняны) на сайце Radzima.org