Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Павіцце)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, помнік драўлянага дойлідства.
Праваслаўны храм | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
51°59′12,64″ пн. ш. 24°45′38,65″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Павіцце |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | Беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1912 год |
Стан | працуе |
Сайт | kobrinsobor.by/blagochin… |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1912 годзе з брусоў (18х18 см) пад кіраўніцтвам чэшскага майстра Гута. Асвячона 9 кастрычніка 1912 года.
Царква дзейнічае.
Архітэктура
правіцьДаўжыня 32 метры, шырыня 18 метраў, вышыня (па крыжы на званіцы) — 40 метраў. У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему: званіца, трапезная, асноўны аб’ём, алтар. Да асноўнага аб’ёму з 4 бакоў прымыкаюць прыбудовы: з захаду 2 уваходы, з усходу дзяканнік з асобным уваходам і ахвярнік, аб’яднаныя галоўным алтаром. У інтэр'еры храма галоўны элемент — двух’ярусны драўляны разны іканастас, выкананы ў пачатку 20 стагоддзя. У архітэктурна-стылявой структуры відавочные спалучэнне традыцыйнага народнага драўлянага дойлідства (разьба на навесах ганкаў, барабанах і інш.), рэтраспектыўна-рускага (планіроўка, форма і канструкцыя званіцы, 5-купалле асноўнага аб’ёму, выкарыстанне трохлопасцевых какошнікаў і інш.) і неарускага (ламаныя абрысы завяршэння галоўнага барабана, падзораў цвінтара) стыляў.
Інтэр'ер
правіцьУ інтэр'еры пануе падкупальная прастора светлавога барабана, абапёртага праз ветразі на сцены цэнтральнага зруба. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам. Абразы 17 — 18 ст.: «Святы велікамучанік Дзмітрый» (1745), «Маці Божая Адзігітрыя», «Ісус Хрыстос», 2 абразы «Спас Пантакратар».
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5., стар. 378.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіцьСвята-Раства-Багародзіцкая царква (Павіцце) на Вікісховішчы |
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Павіцце) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Павіцце) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Павіцце) на сайце Глобус Беларусі (руск.)