Свята-Ушэсцеўская царква (Вялікая Мядзвядка)
Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Мядзвядка Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчана на могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва. Помнік народнага дойлідства.
Славутасць | |
Свята-Ушэсцеўская царква | |
---|---|
53°22′24,8″ пн. ш. 26°21′42,31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вялікая Мядзвядка |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Навагрудская епархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура правіць
Працяглы прамавугольны ў плане зруб, накрыты двухсхільным дахам. Франтон даху на галоўным фасадзе прарэзаны 1-яруснай чацверыковай званіцай, чатырохсхільнае пакрыццё якой завершана макаўкай. Такой жа макаўкай завершаны вільчык вальмы над алтарнай часткай. Плоскасныя бакавыя фасады сіметрычна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і брускамі-сцяжкамі ў прасценках. Плоскасць галоўнага фасада поясам-адлівам расчлянёна на 2 ярусы, 1-ы з якіх прарэзаны шырокім прамавугольным уваходным праёмам, 2-і — паўкруглай люкарнай.
Інтэр'ер правіць
У малітоўнай зале перагародкай вылучаны вузкі прытвор, бакавая лесвіца якога вядзе на хоры.
Літаратура правіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ушэсцеўская царква (Вялікая Мядзвядка)
- Свята-Ушэсцеўская царква (Вялікая Мядзвядка) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Ушэсцеўская царква (Вялікая Мядзвядка) на сайце Radzima.org
- Свята-Ушэсцеўская царква (Вялікая Мядзвядка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)