Святлана Іванаўна Нартава

Святлана Іванаўна Нартава (4 верасня 1932, Бабруйск — 12 снежня 2008, Мінск) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Святлана Іванаўна Нартава
Дата нараджэння 4 верасня 1932(1932-09-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 2008(2008-12-12) (76 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Месца працы
Вучоба
Уплыў Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка і Уладзімір Іванавіч Стальмашонак
Член у

Біяграфія правіць

У 1960 г. закончыла Мінскае мастацкае вучылішча і ў 1966 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут[1]. Вучылася ў Гаўрылы Вашчанкі, Уладзіміра Стальмашонка. Выкладала ў Мінскага мастацкага вучылішча (1961—1966). Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 г.[2] Працавала ў розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: габелен, мазаіка, кераміка, вітраж, кніжная графіка і інш.

Асноўныя творы: вітражы ў атэлі ў Брэсце; мазаіка «Таямніцы акіяна» у басейне «Вясёлка»; вітражы «Сувязь часу» для міжгародняй тэлефоннай станцыі; зграфіта ў кінатэатры «Электрон»; габелен «Вечна жывым прысвячаецца» у Палацы спорту вытворчага аб’яднання «Гарызонт» (усе ў Мінску), міні-габелены (аўтарская тэхніка з натуральнага шоўку) — «Месячнае святло», «Жнівеньскае», «Роздум глыбіні», «Імгненне цішыні», «Вясёлка сфер», «Інтэрпрэтацыя жаху 1986 года», «Эстафета» (усе ў сааўтарстве з А. Філімонавым). Ілюстравала кнігі Ларысы Геніюш[3], Ніны Мацяш[4], Марка Смагаровіча[5] і інш.[6][7] Жыла ў Мінску.

Удзельніца мастацкіх выстаў з 1960. Працы знаходзяцца ў музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага Саюза Мастакоў.

Бібліяграфія правіць

Заўвагі правіць

  1. Каляда А. А. Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949–2004). — Мн.: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, 2005. — 591 с. — (Да 60-годдзя Бел. дзярж. акад. мастацтваў). — 1 000 экз. — ISBN 985-6708-11-7.
  2. Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 385. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  3. Ларыса Геніюш. Казкі для Міхаські / мастак Святлана Нартава. — Мн.: Беларусь, 1972. — 30 с. — 50 000 экз.
  4. Ніна Мацяш. Два браты і сякера: паводле беларускай народнай казкі / мастак Святлана Нартава. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1975. — 16 с. — (для дашкольнага ўзросту). — 70 000 экз.
  5. Марк Смагаровіч. Жураўліная труба: паэзія, для малодшага ўзросту. Змест: вершы; паэмы: Хатка наводшыбе; Мацнейшыя за сталь / мастак Святлана Нартава. — Мн.: Беларусь, 1968. — 31 с. — 8 000 экз.
  6. Вясновыя тэлеграмы. Для дзяцей малод.шк.узросту / мастак Святлана Нартава. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. — 30 с. — 6 200 экз.
  7. Лятучае дрэва: Казкі / пераклад з украінскай А. Чаркасава; мастак Святлана Нартава. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1972. — 142 с. — 20 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць