Се́рдава[2] — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 24 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, каля гарадскога пасёлка Ветрына.

Сердава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 134 м[1]
Даўжыня 2,92 км
Шырыня 0,7 км
Плошча 1,1 км²
Аб’ём 0,00504 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,86 км
Найбольшая глыбіня 9 м
Сярэдняя глыбіня 4,6 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,25 ‰
Празрыстасць 1,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 3,61 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сердава (Беларусь)
Сердава
Сердава
Сердава (Віцебская вобласць)
Сердава
Сердава
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні 1,1 км². Даўжыня 2,92 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 6,86 км. Найбольшая глыбіня 9 м, сярэдняя — 4,6 м. Аб’ём вады 5,04 млн м³. Плошча вадазбору 3,61 км².
Катлавіна возера складанага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 10—25 м (на паўночным захадзе 30—35 м), на вышыні 2—6 м абразійны ўступ. Ёсць 2 вялікія (на поўдні і захадзе) і некалькі меншых заліваў, 5 астравоў агульнай плошчай 0,09 км². Берагі нізкія, часткова пад хмызняком, на поўначы і захадзе часткова сплавінныя. На поўначы, паўднёвым усходзе і захадзе возера забалочаная, парослая хмызняком пойма шырынёй 20—30 м. Дно возера выслана пяском, глыбей 4 м — ілам. Глыбіні да 4 м займаюць каля 34 % плошчы возера.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Шырыня паласы надводнай расліннасці 2—10 м, пашырана да глыбіні 2,2 м. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2,5—3,5 м. Упадаюць 2 ручаі. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Рудзёнкава.

У возеры водзяцца акунь, шчупак, лешч, гусцяра, плотка, лінь, мянтуз, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Каля возера праходзіць аўтамабільная дарога Р45.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. БелЭн 2002.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць