Сколіі
Сколіі[1] (Scoliidae) — сямейства адзіночных восаў надсямейства джалячых атраду Перапончатакрылыя (Hymenoptera). Каля 450 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: сколія чатырохкропкавая (Scolia quadripunctata) і сколія валасістая, або стэпавая (Scolia hirta). Актыўныя днём.
Сколіі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Colpa sexmaculata | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Scoliidae Latreille, 1802 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня да 6 см. Цела валасістае, афарбоўка звычайна чорная з жоўтым малюнкам. Дарослыя кормяцца на кветках. Паразіты лічынак пласцініставусых жукоў, якія з’яўляюцца кормам для лічынак сколій. Развіццё з поўным ператварэннем.
Зноскі
Літаратура
правіць- Максімава С. Л. Сколіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 466. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).