Скрыгалаў

аграгарадок у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Скрыгалава)

Скрыга́лаў[1] (трансліт.: Skryhalaŭ, руск.: Скрыгалов) — аграгарадок (да 2018 г. вёска[2]) у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Скрыгалаўскага сельсавета.

Аграгарадок
Скрыгалаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
625 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2363
Паштовыя індэксы
247761
Аўтамабільны код
3
СААТА
3235836036
Скрыгалаў на карце Беларусі ±
Скрыгалаў (Беларусь)
Скрыгалаў
Скрыгалаў (Гомельская вобласць)
Скрыгалаў

Насельніцтва 747 чал. (2004). Знаходзіцца за 33 на захад ад Мазыра, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Пціч (лінія Гомель — Лунінец); на аўтамабільнай дарозе Мазыр — Петрыкаў.

Гісторыя

правіць

Выяўленыя археолагамі два курганныя могільнікі XXIII стст. (11 насыпаў, за 2 км на поўдзень ад Скрыгалава і 13 насыпаў, за 2 км ад вёскі, ва ўрочышчы Забуклявечча) сведчаць пра засяленне гэтай мясцовасці ў глыбокай старажытнасці. Упершыню Скрыгалаў згадваецца ў XIII ст. 7 мая 1497 крымскія татары забілі тут мітрапаліта кіеўскага і Усяе Русі Макарыя1897 у яго гонар збудавалі капліцу, ва ўрочышчы Падселішча — абеліск). Станам на 1590 у Скрыгалаве было 14 дымоў. З XVII ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Аскеркаў. Знойдзены тут у 1925 манетны скарб (каля 200 манет Рэчы Паспалітай) датуецца 3-й чвэрцю XVII ст. і сведчыць пра значныя гандлёвыя сувязі. З 1702 года побач з Скрыгалавам працавала рудня К. Аскеркі. 28 мая 1782 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку прывілей на 2 рэгулярныя кірмашы і штотыднёвыя таргі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Скрыгалаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. Станам на 1795 у мястэчку было 70 двароў, з 1799 дзейнічала царква (згарэла ў 1872). Праз Скрыгалаў праходзіў гасцінец з Мазыра ў Давыд-Гарадок. Мелася паштовая станцыя. У XIX ст. непадалёк існавала сяло Скрыгалаўская Слабада (65 двароў на 1816), якое пазней злучылася з мястэчкам. На 1847 Скрыгалаў знаходзіўся ва ўладанні Тышкевічаў, тут было 109 двароў, дзейнічалі прыстань і пераправа на рацэ Прыпяці. У 1858 адкрылася школа. На 1859 — 115 двароў[3]. У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1863 каля мястэчка дзейнічалі паўстанцкія аддзелы. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 137 двароў, царква, малітоўны дом, народнае вучылішча, 8 крам, карчма, сельская бальніца. Працавала паштова-тэлеграфная кантора. На 1908 — 204 двары. З 1910 працавала пільня.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Скрыгалаў увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе ў 1924 стаў цэнтрам сельсавета. Паселішча атрымала статус вёскі. Станам на 1925 тут было 359 двароў, на 2004 — 313 гаспадарак.

Насельніцтва

правіць

Забудова

правіць

Планіроўка складаецца з 2 падзеленых каналам частак: паўночнай (простая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на паўночны захад) і паўднёвай (дугападобная вуліца шыротнай арыентацыі). Забудова двухбаковая, сядзібнага тыпу. У 19871995 узводзіліся цагляныя дамы на 110 сямей, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС (1986). Новым вуліцам перасяленцы далі назвы сваіх былых вёсак Белы Бераг і Белабярэжская Рудня.

Інфраструктура

правіць

У аграгарадку працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта.

На тэрыторыі школы дзейнічае Скрыгалаўскі этнаграфічны музей.

Славутасці

правіць

Страчаная спадчына

правіць
  • Царква Святога Міколы (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Скрыга́лава, н.
  2. Решение Мозырского районного Совета депутатов от 13 февраля 2018 г. № 180 Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Мозырского района к агрогородкам Архівавана 19 верасня 2020.
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 379.
  4. БелЭн 2002.
  5. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць