Слепазмейкі
Слепазме́йкі, або слепуны[1] (Typhlopoidea) — сямейства неядавітых змей.
Слепазмейкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Typhlops subcrotillus | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Даўжыня 10-80 сантыметраў. Многія рысы будовы слепуноў звязаны з жыццём у глебе. Цела ў іх звычайна тонкае, цыліндрычнае, чэрвепадобнае, укрыта з усіх бакоў аднолькавымі дробнымі, акруглымі, гладкімі, бліскучымі лускавінкамі. Хвост кароткі, тоўсты, на канцы мае невялікі шыпік, на які жывёліна абапіраецца пры руху ў глебе. Вочы рэдукаваныя (адсюль назва), знаходзяцца пад скурай. Галава прыплюшчаная спераду, пакрыта буйнымі шчыткамі, косткі чэрапа шчыльна злучаны паміж сабой, на верхняй сківіцы маюцца накіраваныя назад зубы.
Пашырэнне правіць
Жывуць у глебе. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных абласцях у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Паўднёвай Азіі, Аўстраліі і Акіяніі. У Сярэдняй Азіі водзіцца адзін від — слепазмейка. Від Ramphotyphlops braminus жыве нават у Антарктыды. Такому шырокаму распаўсюджанню гэтых слепуноў спрыяла іх перамяшчэнне ў вазонах з хатнімі раслінамі, а таксама здольнасць да партэнагенезу.
Асаблівасці біялогіі правіць
Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.
Яйцакладныя, некаторыя яйцажывародныя.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
Літаратура правіць
- Слепазмейкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 6. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Жизнь животных. В 7-ми т. Т. 5. Земноводные. Пресмыкающиеся — М.: Просвещение, 1985. (руск.)
- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0067-6
Спасылкі правіць
- Blind snake — britannica.com (англ.)
- The Reptile Database: Typhlopidae (англ.)
- Сямейства: Typhlopidae Jan = Слепазмейкі, слепуны
- Сямейства Слепазмейкі (Typhlopidae) Архівавана 25 снежня 2008.