Спаса-Праабражэнская царква (Порплішча)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Порплішча Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Помнік драўлянага дойлідства.
Праваслаўны храм | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
| |
54°57′47,98″ пн. ш. 27°39′07,9″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Порплішча |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
Благачынне | Докшыцкая |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства, класіцызм |
Будаўніцтва | 1627—1794 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000447 |
Стан | Дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЦарква пабудавана ў 1627 годзе, фундатарамі яе былі Францішак і Ганна Зебржыдоўскія[1]. Перабудавана ў 1794 г. мясцовым святаром Ждановічам і прыхажанамі, з элементамі класіцызму. У 1883 годзе прыбудавана званіца.
У 1988 г. праводзіўся капітальны рамонт пабудовы.
Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
правіцьКрыжова-купальны храм з планам у выглядзе лацінскага крыжа. Усе зрубы роўнай вышыні і накрытыя ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з 3-вугольнымі франтонамі на тарцах[1]. На сяродкрыжжы масіўны васьмігранны светлавы барабан, завершаны гранёным купалам з галоўкай. Абапал пяціграннага алтарнага зрубу невялікія прамавугольныя ў плане рызніцы.
У 1883 г. да галоўнага фасада прыбудаваныя трох’ярусная вежа-званіца з бабінцам у ніжнім ярусе, накрытая невысокім чатырохсхільным шатром.
Сцены гарызантальна ашаляваныя. Вокны прамавугольныя.
Інтэр’ер
правіцьУнутры барабан купалу апіраецца на папружныя аркі з парусамі. Ад старой царквы ацалелі фрагменты разьбянога іканастаса XVII стагоддзя[1]. Хоры размешчаныя ў асноўным аб’ёме. У інтэр'еры захаваліся фрагменты разнога драўлянага алтара XVII ст., якія выкарыстаны пры афармленні ўцалелых дагэтуль іканастаса і ківотаў. Разьба іканастаса выкананая ў тэхніцы нізкага рэльефу: варыяцыі раслінных парасткаў з букетамі кветак і пладоў, галовак анёлаў, жаночых фігур. У іканастасе ёсць каштоўныя абразы XVIII—XIX стагодздяў[1]. Разьбой пакрыты таксама плоскасці філёнгаў, калоны і абрамленні ківотаў.
Зноскі
- ↑ а б в г Сайт Віцебская абласная бібліатэка ім. У. І. Леніна(недаступная спасылка). дата доступа 27.12.2016
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіцьСпаса-Праабражэнская царква (Порплішча) на Вікісховішчы |
- Спаса-Праабражэнская царква (Порплішча) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Порплішча) на сайце Radzima.org
- Спаса-Праабражэнская царква (Порплішча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Порплішча) на сайце «Архіварта»