Акцябр (Буда-Кашалёўскі раён)

аграгарадок у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Акця́бр[1] (трансліт.: Akciabr, руск.: Октябрь; да 1919 года Папоўка, у 1919 годзе Троцкае, з 1931 да 30 снежня 1961 года Сталіна) — аграгарадок, цэнтр Акцябрскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Аграгарадок
Акцябр
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Сталіна
Колькасць двароў
335
Насельніцтва
881 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205864046
Акцябр на карце Беларусі ±
Акцябр (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Акцябр (Буда-Кашалёўскі раён)
Акцябр (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Акцябр (Буда-Кашалёўскі раён)

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 15 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель), 26 км ад Гомеля.

Гідраграфія

правіць

На поўначы меліярацыйны канал.

Транспартная сетка

правіць

Размешчана на шашы Доўск — Гомель М8 (E95).

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца шыротная вуліца, на захадзе вуліца амаль мерыдыянальнай арыентацыі (абапал шашы). Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 сем’яў, у якія былі заселены жыхары з месцаў, забруджаных радыяцыяй пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Гісторыя

правіць

Выяўлены археолагамі курганны могільнік (9 насыпаў, на паўночна-ўсходняй ускраіне) сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў. Сучасная вёска заснавана напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Троцкага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 1931 года цэнтр Сталінскага сельсавета, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. З 30 снежня 1961 года цэнтр Акцябрскага сельсавета.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Абуджэнне», працавалі гамарня і вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты забілі 11 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 11 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі), 49 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Краснаакцябрскі», знаходзіліся аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад.

Насельніцтва

правіць

Колькасць

правіць
  • 2004 год — 335 гаспадарак, 881 жыхар.

Дынаміка

правіць
  • 1926 год — 6 двароў, 43 жыхары.
  • 1959 год — 403 жыхары (паводле перапісу).
  • 1994 год — 830 жыхароў, 309 двароў[2].
  • 2004 год — 335 гаспадарак, 881 жыхар.

Славутасці

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Папоўка, ж.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 223.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 19. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)