Акцябрскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Троцкі сельсавет)

Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Акцябр.

Акцябрскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Акцябр
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 1 775
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Троцкі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Троцкае. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Міхалёўскага і Пыцькаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. У 1931 годзе Троцкае перайменавана ў Сталіна, сельсавет перайменаваны ў Сталінскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 30 снежня 1961 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Акцябр, сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Шырокаўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Баявы, Волкаў, Гарадзец, Герой, Зацішша, Ліпа, Лугінічы, Лук’янаў, Новая Ліпа і Уютны), наўзамен у склад Шырокаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Аляксандраўка, Краснагорск, Міхалёўка і Чараты)[1]. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлкі Волкаў, Гарадзец і вёска Селішча[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Акцябрскага сельсавета 14 населеных пунктаў[3]. 26 сакавіка 1987 года скасаваны пасёлак Луч[4]. У 2007 годзе Акцябрскі сельсавет аднесены да прыгараднай зоны Гомеля[5]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дуравіцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Дуравічы, вёскі Броды, Бурлак, Дубавіца, Залунеўе, Леніна, Мачулішча і пасёлак Балдуі)[6].

У склад сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1961 года — пасёлак Арол, да 1967 года — пасёлак Першамайск, да 1969 года — пасёлкі Волкаў, Гром, вёска Селішча, да 1987 года — пасёлак Прамень.

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 974 чалавекі[7], з іх 92,1 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 0,8 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 1775 чалавек[9].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 26 апреля 2007 г. № 354 О границе пригородной зоны города Гомеля
  6. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць