Старобінскі торфабрыкетны завод

прамысловае прадпрыемства ў горадзе Старобін (Беларусь)

Старо́бінскі торфабрыке́тны заво́д[1] — прамысловае прадпрыемства паліўна-энергетычнага комплексу Беларусі ў гарадскім пасёлку Старобін Салігорскім раёне Мінскай вобласці, адкрытае акцыянернае таварыства. Найбуйнейшае прадпрыемства ў Еўропе па здабычы торфу і вытворчасці паліўных брыкетаў[2]. Уваходзіць у склад Дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліву і газіфікацыі «Белпалівагаз» Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

ААТ «Старобінскі торфабрыкетны завод»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 7 ліпеня 1977
Размяшчэнне  Беларусь, Мінская вобласць, Салігорскі раён, гарадскі пасёлак Старобін
Ключавыя постаці Ілля Аляксандравіч Мурашко (дырэктар)
Галіна паліўна-энергетычны комплекс
Прадукцыя паліўныя брыкеты[d] і торф
Матчына кампанія Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне па паліву і газіфікацыі «Белпалівагаз»
Сайт stbz.by

Гісторыя правіць

У 1968 годзе была створана дырэкцыя завода[3]. Будаўніцтва прадпрыемства пачалося ў 1972 годзе. Першая прадукцыя была выдадзенв 7 ліпеня 1977 года. Гэтая дата лічыцца днём заснавання Старобінскага торфабрыкетнага завода[3]. Вытворчая магутнасць за год складала 160 тыс. тон брыкету[1]. У 2001 годзе вытворчая магутнасць завода складала 130 тыс. тон брыкету, здабывалася 240 тыс. тон торфу[1].

Прадукцыя правіць

Старобінскі торфабрыкетны завод выпускае драўняныя і тарфяныя паліўныя брыкеты, торф для кампостаў. Прадукцыя пастаўляецца ў Расію, Польшчу, Украіну, Швецыю. Асноўным пакупніком з’яўляецца холдынг «Беларуская цэментная кампанія» (ААТ «Беларускі цэментны завод», у горадзе Касцюковічы, ААТ «Крычаўцэментнашыфер», у горадзе Крычаў)[3].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць