Шматгадовая расліна, 60-170 см вышынёй, з тоўстым карэнішчам і пучком дыморфнага лісця. Вегетатыўнае лісце зялёныя, двойчы пёрыстае, з шырокападоўжанай вострай пласцінкай. Спораноснае лісце бурае, пёрыстае, менш вегетатыўнага, развіваюцца ўнутры, створанай вегетатыўнымі лістамі. Пёры першага парадку ў гэтага лісця лінейныя, цэльнакрайнія, амаль цыліндрычна згорнутыя. Сорусы спачатку круглявыя, затым бесперарыўныя, размешчаныя на патаўшчэннях жылак, прыкрытыя вельмі выпуклым, па краі скасаваным пакрывальцам, якое рана ападае[2].
Пад восень у цэнтры разеткі вегетатыўнага лісця развіваюцца спецыяльныя лісткі, на якіх ў спарангіях утвараюцца спроры[3]. Дарэчы, найбольш верагодна, што менавіта з імі звязана ўзнікненне легенды пра кветку папараці[3]. Споранасяць у другой палове лета — пачатку восені.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражыванняПравіць
Від распаўсюджаны ва Усходняй і Паўночнай Еўропе, Паўночнай Азіі і Паўночнай Амерыцы[4]. Ва Украіне сустракаецца ў Карпатах, на Палессі (у прыватнасці сустракаецца на мяжы Ровеншчыны і Валыні — у ваколіцах с. Борбын, і на Крэмэнечыні — на тэрыторыях Крэмэнэцкага батанічнага саду(укр.) бел. і нацыянальнага прыроднага парку «Крэмэнэцкія горы»(руск.) бел. і ў лесастэпе.
Адна з рэдкіх раслін, якую можна ўбачыць толькі на лясістых берагах рэк, у цяністых лясах на багатых глебах, у месцах, не парушаных чалавекам. Расце ў цяністых лясах, на вільготных хмызняках і альшаніках, у вільготных ярах. Расліна дэкаратыўная, шырока культывуецца: гэта адна з самых папулярных папарацей, якія выкарыстоўваюцца ў азеляненні.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Подсемейство кочедыжниковые (Athyrioideae) // Жизнь растений : В шести томах / Гл. ред. чл.-корр. АН СССР, проф. Ал. А. Фёдоров; под ред. проф. И. В. Грушвицкого и канд. биол. наук С. Г. Жилина. — М., 1978. — Т. 4: Мхи, плауны, хвощи, папоротники, голосеменные растения. — 447 с. — 300 000 экз.
- ↑ 3,0 3,1 Гіпотеза походження легенди про цвіт папороті – Національний природний парк "Кременецькі гори" (укр.) . Праверана 12 ліпеня 2019.
- ↑ Кatо M., Iwatsuki К. Phytogeographic relationships of pteridophytes between temperate North America and Japan (англ.) // Ann. Missouri Bot. Gard. — С. 724—733.