Страуснік

(Пасля перасылкі з Matteuccia)

Стра́уснік[2], Папараць[3], Страусапёр[2] (Matteuccia) — род папарацей сямейства Анаклеевыя (Onocleaceae). 3 віды. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі 1 від — страуснік звычайны (Matteuccia struthiopteris). Трапляецца ў вільготных лясах, уздоўж балот і ручаёў.

Страуснік

Страуснік усходні (Matteuccia orientalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Matteuccia Tod. (1866), nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17595
NCBI  3276
EOL  72930
IPNI  331114-2

Апісанне правіць

Травяністыя расліны вышынёй 60—100 см, з тоўстым кароткім карэнішчам і з рэшткамі лісцевых чаранкоў на ім. Вегетатыўнае лісце зялёнае, з перыстассечанымі сегментамі, даўжынёй да 1,7 м. Спараноснае лісце доўгачарнаковае, з вузкімі сегментамі, нагадвае страусавае пяро, адсюль назва. Спарангіі ўкрыты пакрывальчыкам. Гаметафіт маленькі, зялёны, двухполы.

Прымяненне правіць

Маладое лісце ядомае. Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Matteuccia Tod. (англ.) (Праверана 24 верасня 2012)
  2. а б БелЭн 2002.
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 81. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Страусник — род Matteuccia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Matteuccia (Страусник) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)