Стыло
Стыло́[1], стыль[1], пісала[1] (стар.-грэч.: στῦλος — слуп, калона) — прылада для пісьма, востраканцавы цыліндрычны стрыжань (даўжынёй 8—15 см і дыяметрам каля 1 см) з косці, металу або іншага цвёрдага матэрыялу.


Стылы шырока ўжываліся ў антычнасці і сярэдневякоўі. Завостраным канцом стыла наносілі (надрапвалі) тэкст на васковых таблічках (цэрах), бяросце. Супрацьлеглы канец рабілі сплошчаным (у выглядзе лапаткі) і акруглым, каб сціраць напісанае.
На Русі касцяныя стылы вядомы з X стагоддзя, металічныя (бронзавыя і жалезныя) — з XI стагоддзя[1].
На тэрыторыі Беларусі стылы знойдзены ў Навагрудку, Ваўкавыску, Мінску, Брэсце, Полацку, Браславе, Слуцку, Тураве, Пінску, Копысі, Капылі і Друцку. Ужываліся да XV стагоддзя[1].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Калядзінскі Л. У. Стыло́, стыль, пісала // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 227. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стыло́ // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 358. — 663 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стыло