Стэарын
хімічнае злучэнне
Стэарын (фр.: stearine, ад грэч. stear - тлушч) — арганічны прадукт, што атрымліваецца з тлушчаў. Складаецца са стэарынавай кіслаты з дамешкам пальмітынавай, алеінавай і іншых насычаных і ненасычаных тлустых кіслот.
УласцівасціПравіць
Стэарын - цвёрдая, напаўпразрыстая маса, тлустая на навобмацак, тэмпература плаўлення 53-65 ° C (у залежнасці ад гатунку), шчыльнасць 0,92 г/см3 (20 ° C).
АтрыманнеПравіць
Атрымліваюць дыстыляцыяй гідралізатаў жывёльных тлушчаў (з наступнай крышталізацыяй і адцісканнем) або гідраваннем ненасычаных кіслот раслінных алеяў.
Ва ўмовах лабараторыі стэарын можа быць атрыманы узаемадзеяннем растваральнага стэарата і кіслаты. Прыклад рэакцыі стэарату натрыю і воцатнай кіслаты:
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).