Сулейман Рустам

азербайджанскі паэт і драматург

Сулейма́н Руста́м[3] (псеўданім, сапр. Сулейман Алі-Абас аглы Рустамзадэ[3]; азерб.: Süleyman Əliabbas oğlu Rüstəmzadə, 12 сакавіка 1906[4] — 10 чэрвеня 1989) — азербайджанскі савецкі паэт і драматург, грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай ССР (1943), Народны паэт Азербайджанскай ССР (1960), Герой Сацыялістычнай Працы (1976).

Сулейман Рустам
азерб.: Süleyman Əliabbas oğlu Rüstəmzadə
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 сакавіка 1906(1906-03-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1989(1989-06-10) (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, паэт, перакладчык, публіцыст, драматург, галоўны рэдактар
Жанр верш і narrative poetry[d]
Мова твораў азербайджанская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Golden Pen Prize
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народны паэт Азербайджанскай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай ССР Дзяржаўная прэмія Азербайджанскай ССР Дзяржаўная прэмія Азербайджанскай ССР Прэмія Ленінскага камсамола Азербайджанскай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сяле Наўханы Бакінскага павета Бакінскай губерні (у горадзе Баку[3][5]). Да Кастрычніцкай рэвалюцыі вучыўся ў руска-азербайджанскай школе, працаваў у бацькоўскай кузні. Пасля школы паступіў у Бакінскі электратэхнікум, затым (у 1925 годзе[6]) — на ўсходні факультэт Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта[7]. З 1925 года загадваў аддзелам літаратуры цэнтральна друкаванага органа ЦК Ленінскага камсамола Азербайджанскай ССР «Гяндж ишчи» («Малады рабочы»)[6]. У 1927—1928 гадах займаў пасаду адказнага сакратара часопіса «Ваари ве меденийет»[6] («Асвета і культура»). З 1929 года працягваў адукацыю на факультэце літаратуры і мастацтва Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. У 1937—1938 гадах працаваў дырэктарам Азербайджанскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя М. Азізбекава[6]. Член ВКП(б) з 1940 года. У Вялікую Айчынную вайну Сулейман Рустам колькі часу быў на палітычнай рабоце, у жніўні 1941 года прымаў удзел у аперацыя па ўводу войскаў у Іран[6].

У 1955—1656 гадах працаваў на пасадзе галоўнага рэдактара газеты «Адебият вэ инджесенет» («Літаратура і мастацтва»)[6]. Працаваў галоўным рэдактарам газеты « Эдэбийт газети» («Літаратурная газета»)[6].

Дэпутат Вярхоўнага савета Азербайджанскай ССР (1938—1989), член Цэнтральнага выканаўчага камітэта Азербайджанскай ССР у 1935—1938 гадах[6]. Старшыня Вярхоўнага Савета Азербайджанскай ССР са жніўня[6] 1971 года.

Памёр Сулейман Рустам 10 чэрвеня 1989 года, пахаваны на Алеі ганаровага пахавання ў Баку.

Творчасць

правіць

Друкавацца Сулейман Рустам пачаў у 1923 годзе, у часопісе «Ваари ве меденийет» («Асвета і культура»). Вершы ў зборніках «Ад смутку да радасці» (1927), «Зорка» (1934), «Чапаеў» (1936) «Рамантыка ночы» (1938), прысвечаны камсамолу, героіцы Грамадзянскай вайны, сацыялістычнаму будаўніцтву. У гады Вялікай Айчыннай вайны напісаў вершы «Клятва», «Душа Каўказа кажа», «Маці і паштальён» і іншыя. У 1941 годзе стварыў цыкл «Тэбрызскія вершы», прысвечаны паўднёваму (іранскаму) Азербайджану. Пасля вайны апублікаваў зборнікі вершаў аб барацьбе народаў за мір, аб пасляваенным будаўніцтве. Тэма цяжкага жыцця азербайджанскіх беднякоў у Іране была працягнута ў зборніку «Два берагі» (1949), за якую Сулейман Рустам атрымаў Сталінскую прэмію 1950 года. Аўтар вершаў «Каспійскія хвалі» (1971), «Душа» (1974), «Песні пра Радзіму» (1980), «Маё сонца» (1980) і інш. Аўтар п’есы ў вершах пра народнага героя «Гачак Набі» (1940, 2-я рэдакцыя 1948), камедыі пра сучасную азербайджанскую вёску «Дурна» (1948) і інш.

Усяго выдаў больш за 50 зборнікаў паэзіі[6]. Займаўся перакладамі. Пераклаў на азербайджанскую мову творы І. А. Крылова, А. С. Пушкіна, М. Ю. Лермантава, М. А. Някрасава, Я. Смелякова і інш.[6]

Узнагароды

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Сүлейман Рүстәм (библиография)Bakı: 1950. — С. 8. — 94 с.
  2. Героі краіны — 2000. Праверана 29 жніўня 2023.
  3. а б в БелЭн 2002.
  4. У некаторых крыніцах дата нараджэння 27 лістапада. У Тэатральнай энцыклапедыі, том 4, стб. 1126 — 12.III.1906.
  5. Сулейман Рустам / Шариф А. А. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  6. а б в г д е ё ж з і к Сулейман Рустам на сайце «Героі краіны»
  7. Сулейман Рустам и Гачаг Наби — от Абшерона до Губадлы, всё во имя простого народа // Агентство международной информации Trend (руск.)

Літаратура

правіць
  • Сулейма́н Руста́м // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 262. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сулейман Рустам (псевдоним; настоящее имя — Сулейман Али-Аббас оглы Ру- стамзаде) / Шариф А. А. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Шариф А. А. Сулейма́н Руста́м // Краткая литературная энциклопедия / Гл. ред. А. А. Сурков. — М.: Сов. энцикл., 1962—1978. — Т. 7: «Советская Украина» — Флиаки. — 1972. — Стб. 253—254. — 1008 стб. (руск.)
  • Сулейма́н Руста́м // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 1126. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз. (руск.)
  • Сулейма́н Руста́м // Литературный энциклопедический словарь / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М : Сов. энциклопедия, 1987. — С. 706. — 750, [1] с.; 27 см. — Аннот. указ. имен авт. худож. произведений: с. 533—751. (руск.)

Спасылкі

правіць