Валу́й, Сыравежка смуродная[1], Бычок (Russula foetens) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Сыраежка (Russula) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).

Валуй
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Russula foetens Pers., 1796


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  131541
EOL  156436
MB  187177

Народныя назвы правіць

Валуй[2][3][4], малюк, сапляк, суплекь, салёнік, валойка, прыбалотуха, бычок, сыравежка заможная[5], карова, вялуй, валовік, валуйка, кабылка[1].

Апісанне правіць

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 4—15 см, у маладых грыбоў амаль шарападобная, клейкая, у старых пукатая або плоска-распасцёртая, жаўтаватая ці жоўта-бурая, з бугрыста-рубчастым краем. Мякаць шчыльная, белая, едкая, з непрыемным пахам сырасці. Пласцінкі прырослыя, спачатку белыя, потым жаўтаватыя, з бурымі дробнымі плямамі, часцяком з кропелькамі вільгаці. Ножка белаватая, цыліндрычная, часам з патаўшчэннем, з пустотамі або пустая, вельмі жорсткая. Споры амаль шарападобныя, барадаўчатыя, светла-жоўтыя.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў Еўропе, Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыцы. Трапляецца ў розных лясах Беларусі, часцей у бярозавых і мяшаных, расце асобна і групамі, пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—верасні.

Спажыванне правіць

Нізкаякасны ядомы грыб. Спажываецца толькі солены і марынаваны (пасля вымочвання і адварвання). Па вонкавым выглядзе да яго крыху падобны неядомы валуй несапраўдны, або хрэнавы грыб.

Зноскі

  1. а б Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
  2. Мейер А., Описание Кричевского графства или бывшего староства 1786 г., Могилевская старина: cборник статей Могилевских Губернских Ведомостей, 1901, t. 2
  3. Чоловский К. Перечень общеизвестных вредных и полезных грибов // Опыт описания Могилевской губернии. Могилев. 1882. Кн. 1, разд. 6. С. 415—419
  4. Носович И. И. Словарь белорусского наречия, 1870, СПб.: ОРЯС Имп. АН, 756 с. // 1983, Мінск: БелСЭ, 756 с. Ч. I., Ч. II.
  5. Купрэвіч В. Ф. Страўныя, атрутныя і падазроныя грыбы. Мн., 1930

Літаратура правіць