Сырадэля
род раслін
Сырадэ́ля[3][4], птушканожка[4] (Ornithopus) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Сырадэля | |||||||||||||||||
Сырадэля вельмі маленькая (Ornithopus perpusillus) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Ornithopus L. | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьАднагадовыя травяністыя расліны вышынёй да 60 см. Сцёблы тонкія, галінастыя. Лісце непарнаперыстае, ланцэтнае. Кветкі дробныя, бледна-ружовыя, сабраныя ў гронкі. Плод — струк, нагадвае нагу птушкі (адсюль другая назва).
Арэал
правіцьРод налічвае каля 10 відаў (6 відаў[5]). Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Сырадэля пасяўная (Ornithopus sativus) як кармавая расліна з канца XIX стагоддзя ўведзена ў культуру ў Еўропе, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі.
Спіс відаў
правіцьЗначэнне і выкарыстанне
правіцьЗялёная маса сырадэлі ідзе на корм і ўгнаенне. Меданосная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Ornithopus (англ.) // The Plant List
Літаратура
правіць- Прохараў В. М. Сырадэ́ля, птушканожка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 321. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сырадэ́ля // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 58. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Сераделла // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Род 13. Ornithópus L. — Серадéлла, Птиценóжка // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. — С. 144. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9. (руск.)
Спасылкі
правіць- Сераделла: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Ornithopus (Птиценожка) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)
- Genus: Ornithopus L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- Ornithopus (англ.) // The Plant List