Сырадэля пасяўная

від раслін

Сырадэля пасяўная[3], Сарадэля[4], Серадоля, Сэрадэль, Сарадэла[5] (Ornithopus sativus) — від кветкавых раслін роду Сырадэля (Ornithopus) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Сырадэля пасяўная

Кветка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ornithopus sativus Brot., 1805


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26820
NCBI  181292
EOL  688443
GRIN  t:26023
IPNI  510872-1
TPL  ild-5208

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй да 60 см. Сцябло тонкае, галінастае. Лісце чаргаванае, складанае, няпарнаперыстае, з ланцэтнымі долямі. Кветкі дробныя, белага або ружовага колеру. Суквецце — гронка. Плод — струк, які распадаецца на аднанасенныя членікі.

Распаўсюджанне правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), натуралізавалася на Азорскіх астравах[6].

Гаспадарчае значэнне правіць

Меданосная і кармавая расліна. Вырошчваецца ў Еўропе і Аўстраліі[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. ЭПБ 1986.
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. а б Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць