Сямён Ільіч Багданаў

Сямён Ільіч Багданаў (17 (29) жніўня 1894, Санкт-Пецярбург — 12 сакавіка 1960, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, маршал бранятанкавых войскаў (1 чэрвеня 1945)[3], двойчы Герой Савецкага Саюза.

Сямён Ільіч Багданаў
Semyon Bogdanov 2.jpg
Дата нараджэння 29 жніўня 1894(1894-08-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 сакавіка 1960(1960-03-12)[2][1] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў танкавыя войскі
Гады службы Сцяг Расіі 19151918
Сцяг СССР 19181956
Званне Маршал бранятанкавых войскаў
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі,
Савецка-польская вайна, 1919-1921,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка» Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені Ордэн Суворава II ступені
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Замежныя ўзнагароды:

Кавалер ордэна Брытанскай імперыі, ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Рускі. Удзельнік Першай сусветнай вайны, прапаршчык запаснога палка[4] (ці падпаручык[5]). У Чырвонай Арміі з 1918 года[3], удзельнічаў у Грамадзянскай вайне, у савецка-польскай вайне 1919—1921[3] і дзеяннях супраць атрада Антонава.

Да Вялікай Айчыннай вайны прайшоў шлях ад камандзіра ўзвода да камандзіра брыгады. З мая 1932 па кастрычніка 1935 года камандаваў 134-й механізаванай брыгады 45-га механізаванага корпуса . З 1938 года па кастрычнік 1939 знаходзіўся пад следствам. Быў асуджаны на два гады зняволення[5], аднак неўзабаве вызвалены па амністыі.

З верасня 1943 года камандуючы 2-й гвардзейскай танкавай арміяй. C 1942 а член ВКП(б). Тады ж была знятая судзімасць[5].

Войскі пад камандаваннем С. І. Багданава ўдзельнічалі ў баях на Заходнім, 1-м і 2-м Украінскіх і 1-м Беларускім франтах, паспяхова змагаліся з ворагам у бітве пад Масквой, у Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Уманска-Баташанскай, Люблін-Брэсцкай, Вісла-Одэрская, Усходне-Памяранскай і Берлінскай аперацыях[3].

Дзеянні 2-й танкавай арміі адрозніваліся высокай манеўранасцю і імклівасцю. За ўмелае кіраўніцтва войскамі танкавай арміі ў баях пры прарыве абароны праціўніка на Уманскім кірунку і праяўленыя пры гэтым мужнасць і адвагу С. І. Багданаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. За ўзорныя дзеянні войскаў пад яго камандаваннем па атачэнню і разгрому варшаўскай групоўкі праціўніка, пры фарсіраванні рэк Нетцэ (Ноцець) і Одэр і пры выхадзе да ўзбярэжжа Балтыйскага мора ўзнагароджаны другім медалём «Залатая Зорка».

Пасля вайны камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі групы Савецкіх акупацыйных войскаў у Германіі, са жніўня 1947 года першы намеснік камандуючага бранетанкавымі і механізаванымі войскамі УС СССР, са снежня 1948 — камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі ВС СССР[3]. У красавіку 1953 года, пасля смерці Сталіна, прызначаны камандуючым 7-й механізаванай арміяй, з мая 1954 года начальнік бранетанкавай акадэміі імя Сталіна. У 1956 годзе звольнены з шэрагаў Узброеных Сіл па стане здароўя.

Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Воінскія званні і ўзнагародыПравіць

ПамяцьПравіць

Зноскі

  1. а б Generals of World War II — 2000. Праверана 10 кастрычніка 2021.
  2. Semyon Ilyich Bogdanov // TracesOfWar
  3. а б в г д Богданов Семён Ильич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 63. — 737 с.
  4. Сайт «Герои страны»
  5. а б в «Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь» — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005.

СпасылкіПравіць